Прыемны бонус для кліентаў Беларусбанка: штомесячнае ўзнагароджанне за абслугоўванне картак банка ў ліпені зніжана і складзе ўсяго 1 капейку па наступных картачных прадуктах банка:
- Mastercard World банкаўскага прадукту «Шчодрая»;
- Mastercard Standard «Магніт»;
- Mastercard Standard карткі растэрміноўкі «Магніт»;
- Visa Gold і Visa Signature Клуба «Лэдзі»;
- Visa Platinum Клуба «Свае»;
- Visa Platinum, Visa Signature, Visa Infinite, Mastercard World Black Edition, Белкарт Максімум Клуба «Персона».
Нагадваем, што на пастаяннай аснове дзейнічае яшчэ адна карысная ўмова карыстання названымі карткамі Беларусбанка: штомесячнае ўзнагароджанне не спаганяецца зусім, калі аб’ём адлюстраваных па рахунку аперацый аплаты карткай у арганізацыях гандлю і сэрвісу (за выключэннем тых, якім прысвоены МСС-коды 9402, 4900, 4814, 4829 і якія пачынаюцца з лічбы 6) дасягнула ўстаноўленай сумы безнаяўнага абароту.
Больш падрабязна аб узнагароджаннях за абслугоўванне картак чытайце тут.