
У мінулую суботу ў Гродне адшумеў першы фестываль Беларусбанка «Тваё зялёнае лета». У гэты дзень на плошчы Леніна сабралася 15 тысяч гасцей, каб не проста паслухаць добрую музыку айчынных выканаўцаў, але і падцягнуць фінансавыя веды ў квэсце «Банкір», выйграць прызы на лакацыях, прысвечаных карткам Белкарт Беларусбанка, атрымаць кансультацыю ад спецыялістаў Беларусбанка.




Цэлы дзень чэргі не заканчваліся да атракцыёна «Хапайка», відэаспіннера і сэлфілюстэрка. Выйграць паўэрбанк і зрабіць фота для гісторыі хацелі і дарослыя, і дзеці.


Ажыятаж вакол «Хапайкі» быў зразумелы: тут і экстрым, і праверка на спрыт і ўдачу. Удзельнікам неабходна было, павіснуўшы ў паветры з дапамогай альпінісцкай амуніцыі над сухім басейнам з рознакаляровымі пластыкавымі шарыкамі, сабраць як можна больш шарыкаў зялёнага колеру.


Але самы драйв пачаўся, калі на сцэну выйшлі спачатку чароўная DJ Жэнева, якая разагрэла публіку перад выступам сапраўднага любімца дзяцей Улада Кабякова. Дзіцячая любоў — самая кранальная. Юныя прыхільнікі падрыхтаваліся да выхаду куміра: на лакацыі карткі «Зебра» намалявалі кранальныя плакаты.




Трэба аддаць належнае блогеру, з падрастаючым пакаленнем ён на адной хвалі: не толькі спяваў свае хіты, але і правёў чэленджы, розыгрышы і проста весела пагутарыў з дзецьмі. Пра тое, што гэтага выканаўцу госці фестывалю сустрэнуць на ўра, было зразумела ўжо з моманту рэпетыцый, калі толькі пачуўшы акорды папулярнай песні «Пушка», дзеці забыліся пра фудкорт і перамясціліся бліжэй да сцэны.
Яшчэ Улад Кабякоў прадставіў абноўленага маскота банка — Грошыка. Раставая лялька атрымала новую яркую знешнасць і ператварылася ў гарэзлівага хлопчыка з непаслухмянай прычоскай. Дарэчы, «запальваў» Грошык на сцэне не горш за самога Улада і дакладна прыйшоўся па душы дзецям, якім нецярпелася зрабіць фота з лялькай, калі тая пайшла ў натоўп.



Квэст «Банкір» стаў сапраўдным выпрабаваннем для гродзенцаў і гасцей горада. На кожнай са станцый квэста трэба было выканаць сваё заданне: звесці бюджэт, успомніць песню пра фінансы, адгадаць факт з гісторыі Беларусбанка. І толькі пасля паспяховага выканання ўсіх заданняў можна было атрымаць паўэрбанк. Але ўсё гэта не спыняла гродзенцаў, і чарга на праходжанне квэста не заканчвалася ўвесь дзень.


Эфектнае адкрыццё фестывалю прайшло ў 19.00. Пасля піратэхнічнага шоу і выступлення барабаншчыкаў «Перцы», а таксама выступлення балета «Феерыя» на сцэну падняліся старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель, старшыня праўлення Беларусбанка, член Савета Рэспублікі Віктар Ананіч, генеральны дырэктар ААТ «Банкаўскі плацежны цэнтр» Аляксандр Сотнікаў.

— Мы вельмі ўдзячны арганізатарам за тое, што менавіта наш любімы Гродна абраны стартавым для гэтага фестывалю, які будзе крочыць па ўсёй Беларусі. Для нас гэта гонар. Мы яго чакалі, таму што Гродна — горад падзейны. Кожныя выхадныя мы імкнемся правесці нешта цікавае для жыхароў і турыстаў. А фестываль «Тваё зялёнае лета» — яшчэ адно вельмі класнае, маштабнае мерапрыемства. І яно звязана з Днём вызвалення нашага горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта важная дата, таму што дзякуючы подзвігу нашых прадзедаў, нашых цяпер яшчэ жывых ветэранаў мы можам адпачываць, атрымліваць задавальненне ад жыцця пад мірным беларускім небам, — адзначыў старшыня Гродзенскага гарвыканкама.

— «Яркі, зялёны, твой» — слоган новага праекта Беларусбанка — фестывалю «Тваё зялёнае лета», які стартаваў у гасцінным Гродне, — звярнуўся да гродзенцаў і гасцей горада са сцэны Віктар Ананіч. — Выбар не выпадковы. Гродна — адзін з найпрыгажэйшых гарадоў нашай краіны, з багатай гісторыяй, унікальнай архітэктурай, добрымі і адкрытымі людзьмі. Наша мерапрыемства супала са святкаваннем Дня вызвалення горада. Гэта вельмі сімвалічна, бо толькі дзякуючы перамозе мы можам вось так сустракацца і спакойна радавацца лету і дзіцячаму смеху. Давайце будзем цаніць гэта і ў думках дзякаваць усім тым, дзякуючы каму мы жывём у цудоўны час у выдатнай краіне. Асабліва важна гэта ўсведамляць моладзі. І было прыемна, што на фестываль яна ішла з цікавасцю і прыемнымі чаканнямі, якія, я спадзяюся, мы апраўдалі. Як нядаўна сказаў наш Прэзідэнт на свяце ў Александрыі, душа таксама патрабуе адпачынку і перадышкі. Святы нам патрэбны, каб ураўнаважыць імклівы лад жыцця. Набрацца сілы, паслухаць добрую музыку і падзяліцца пазітывам адзін з адным. На фестывалі мы ставім сабе яшчэ адну важную дзяржаўную мэту — павышэнне фінансавай граматнасці, асабліва падрастаючага пакалення. На гэта і былі накіраваны многія актыўнасці. Ну і мяркуючы па колькасці людзей, якія прыйшлі ўчора на плошчу, фестываль падобнага фармату прыйшоўся ім па душы. Удзячны выканаўчай уладзе вобласці і горада, асабіста Андрэю Валер’евічу Хмелю, старшыні гарвыканкама, за максімальнае садзейнічанне ў арганізацыі такога маштабнага мерапрыемства. Разам мы зрабілі грандыёзнае свята.

У завяршэнні прывітання кіраўнік Беларусбанка аб’явіў, што наступны фестываль «Тваё зялёнае лета» прыедзе ў Гомель 30 жніўня і будзе прымеркаваны да пачатку новага навучальнага года. Гэта прызнанне выклікала бурныя авацыі прысутных на свяце гамяльчан.

Пасля афіцыйнага адкрыцця канцэртная праграма пачала набіраць абароты.

— Сёння я прыехала ў ваш цудоўны горад Гродна. Так добра, што Беларусбанк зрабіў такое цудоўнае музычнае свята. І мы, артысты, будзем спяваць свае самыя лепшыя песні і дарыць гродзенцам выдатны настрой, — падзялілася Гюнэш перад выхадам на сцэну.
Эстафету ад Гюнэш прынялі Радміла Рыбакова, Лера Бернатовіч, Арцём Скораль, Ганна Благава, Зіна Латушкіна, Арына Лукашэвіч, Іван Зданюк, Іюла, Вераніка Цубікава, Мікіта Бялько, Насця Краўчанка, Аляксандра Мелех, гурт "COSA NOSTRA", які выканаў каверы на ўсімі любімыя хіты.

Увечары, нягледзячы на дождж, плошча запоўнілася яшчэ больш. І не дзіўна: усе чакалі выступу галоўнага хэдлайнера свята — расійскага выканаўцы Алега Маямі. І Алег не падвёў! Не проста ад душы спяваў, але і шчыра камунікаваў з фанатамі. Тут і там у натоўпе раздаваліся воклічы захаплення ад дзяўчат: «Алег, я цябе люблю! Алег, пакінь аўтограф!»


Дарэчы, спявак у самым пачатку свайго шоу прызнаўся, што ў Гродне ўпершыню і што на гэты вечар гатовы стаць не Алегам Маямі, а Алегам Гродна.
Калі ўжо зусім сцямнела, настала кульмінацыя свята — у неба над плошчай Леніна ўзняўся абяцаны гасцям фестывалю зялёны феерверк. Амаль 4 мінуты тысячы людзей, затаіўшы дыханне, глядзелі, як святочна асвятляецца яркімі агнямі горад.


Нагадаем, праект «Тваё зялёнае лета» ў найбліжэйшыя тры гады прыедзе ў кожны абласны цэнтр, каб не проста падарыць людзям свята, даць магчымасць бясплатна паслухаць любімых выканаўцаў, у тым ліку топавых расійскіх хэдлайнераў, але і павысіць фінансавую граматнасць.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.