Навіны банка і прэс-рэлізы
21.07.2025

Смартфон у руцэ — прыз у кішэні. Удзельнічайце ў летняй рэкламнай гульні «Будзь у Сферы Белкарт. Лета»

Выдатная навіна для ўдзельнікаў праграмы лаяльнасці Сфера Белкарт: аплачвайце пакупкі смартфонам і ўдзельнічайце ў новай рэкламнай гульні «Будзь у сферы Белкарт. Лета»!

01

Лета – час свежых уражанняў і яркіх эмоцый, а для ўдзельнікаў Сферы Белкарт – яшчэ і час выйграваць прызы. З 16 чэрвеня па 21 жніўня 2025 года аплачвайце пакупкі смартфонам праз дадатак Белкарт Pay, зарабляйце балы, абменьвайце іх на ігравыя шансы і выйгравайце прызы кожныя два тыдні. Усяго сярод удзельнікаў гульні мы разыграем 182 прызы!

Кожныя два тыдні разыгрываем:

  • 20 электронных сертыфікатаў «Беларуснафта» на 100 BYN;
  • 10 электронных сертыфікатаў у інтэрнэт-магазін «7745.by» на 200 BYN;
  • 5 падарачных сертыфікатаў у сетку магазінаў «XiStore» на 400 BYN;
  • 1 сертыфікат на турыстычную паездку па Беларусі наміналам 1 500 бел.руб. Пераможца самастойна выбірае тур/сядзібу ў рамках кошту сертыфіката.

У фінале рэкламнай гульні вас чакаюць два гадоўныя прызы па 5 000 BYN.

Прамежкавыя розыгрышы адбудуцца кожныя два тыдні: 30 чэрвеня, 14 ліпеня, 28 ліпеня, 11 жніўня, 25 жніўня. Фінальны розыгрыш адбудзецца 25 жніўня: сярод усіх удзельнікаў гульні будуць разыграны два галоўныя прызы па 5 000 BYN! Больш пакупак з дапамогай смартфона – больш шансаў выйграць прызы.

Будзь у Сферы Белкарт, і лета стане больш яркім!

Як прыняць удзел?

Рэгіструйцеся ў праграме лаяльнасці Сфера Белкарт у дадатку Белкарт Pay (раздзел «Лаяльнасць»).

 

02

Калі вы ўжо з’яўляецеся ўдзельнікам Сферы Белкарт, гэты крок вы прапускаеце.

  1. Аплачвайце пакупкі дадаткам Белкарт Pay ў перыяд з 09:00 16 чэрвеня 2025 г.па 12: 00 21 жніўня 2025 г. і збірайце балы за свае пакупкі.
  2. Мяняйце сабраныя балы на ігравыя шансы. 100 балаў можна абмяняць на 1 ігравы шанс. Каб абмяняць балы на шансы, зайдзіце ў раздзел «Лаяльнасць» дадатку Белкарт Pay, адкрыйце картку «Шанс», азнаёмцеся з правіламі рэкламнай гульні і націсніце кнопку «Абмяняць» - «Аформіць заказ».

Ва ўкладцы «Мае заказы» адлюструецца ўнікальны нумар ігравога шанса са статусам «Аформлены».

Для ўдзелу ў прамежкавых розыгрышах неабходна здзейсніць абмен у перыяд, вызначаны правіламі.

Асабістыя даныя, пазначаныя пры рэгістрацыі ў Сферы Белкарт, павінны супадаць з данымі, пазначанымі ў дакуменце, які сведчыць асобу. Праверыць свае даныя можна ў дадатку Белкарт Pay (Настройкі – Мае даныя). Каб замяніць даныя ў дадатку, вам неабходна накіраваць адсканіраваную заяву з подпісам (або фота заявы) аб змяненні персанальных даных у рэгістрацыйнай форме на адрас электроннай пошты sferabelkart@npc.by. У заяве павінны быць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), пазначаныя ў рэгістрацыйнай форме, актуальныя прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці), нумар мабільнага тэлефона, а таксама дабаўлены скрыншот экрана з інфармацыяй ва ўкладцы «Мае даныя» ў раздзеле «Настройкі» ў Белкарт Pay.

Яшчэ не карыстаецеся Белкарт Pay? Даведацца больш падрабязна і спампаваць дадатак можна тут.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!