У ноч з 5 на 6 ліпеня на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам прайшоў чацвёрты дабрачынны «Начны забег з Беларусбанкам».
Падтрымаць ініцыятыву па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны краіны сабралася каля чатырох соцень удзельнікаў з усёй рэспублікі. Унікальным шансам прабегчы дыстанцыю сярод старадаўніх помнікаў драўлянага дойлідства і сваім стартавым узносам умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу адзінага ў краіне скансена, гэта значыць музея пад адкрытым небам, не прамінулі скарыстацца атлеты з Баранавічаў, Бабруйска, Барысава, Брэста, Быхава, Вілейкі, Віцебска, Валожына, Гродна, Дзяржынска, Заслаўя, Кобрына, Мар’інай горкі, Мінска, Міханавічаў, Магілёва, Мазыра, Наваполацка, Оршы, Асіповічаў, Астраўца, Полацка, Светлагорска, Слоніма, Слуцка, Смалявічаў, Стоўбцаў і Чэрыкава. Зазірнулі нават замежныя госці з Арэнбурга і Санкт-Пецярбурга.




Начны фармат спаборніцтваў не перашкодзіў выйсці на старт васьмі дзясяткам маленькіх спартсменаў. Самая юная бягуха 2025 года нараджэння пераадолела дыстанцыю з мамінай дапамогай і спала на ручках падчас узнагароджання.



«“Начны забег з Беларусбанкам” — мабыць, самае арыгінальнае дабрачыннае мерапрыемства не толькі ў рамках нашага банка, але і ў маштабах усёй краіны. Гэта спартыўная падзея дае незвычайны вопыт і магчымасць зрабіць добрую справу. Дабрачыннасць — найважнейшы напрамак для Беларусбанка, можна сказаць, частка карпаратыўнай ДНК, і мы робім акцэнт на ёй, рэалізуючы амаль кожную буйную ініцыятыву з масавым уцягваннем людзей. У Год добраўпарадкавання падтрымка музея мае асаблівую значнасць. Такім чынам усе разам мы захоўваем памяць, традыцыі, гісторыю, культуру нашай цудоўнай Беларусі», — адзначыў дырэктар дэпартамента карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, камунікацый і маркетынгу ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксей Кулік.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.