Навіны банка і прэс-рэлізы
07.07.2025

У 7-ы раз пераплылі мора і сабралі рэкордную суму для дапамогі цяжкахворым дзяўчынкам

image001

Банк традыцыйна выступіў генеральным партнёрам дабрачыннага заплыву на Мінскім моры, які прайшоў у мінулую нядзелю. Падрыхтаваныя плыўцы правяралі свае сілы на дыстанцыях у 1 і 5 км, пераадолець якія неабходна было за 1 і 3 гадзіны адпаведна.

image003

image005

image007

Аматары і прафесійныя плыўцы сустрэліся на Пляжы №5, каб скарыць Мінскае мора і дапамагчы цяжкахворым 12-гадовым дзяўчынкам Жэні і Лізе. На гэты раз ініцыятыва пабіла свой леташні рэкорд удзельнікаў: нягледзячы на моцны вецер і дождж, сабралася 136 смельчакоў з вялікім сэрцам.

image009

image011

image013

image015

— Спадарства, вы крутыя! — ад імя калектыву Беларусбанка выказаў захапленне ўдзельнікамі заплыву начальнік упраўлення карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці Павел Панеўскі, —  Жадаю вам лёгкай вады і хуткіх мінут!

image017

Медалямі ўзнагародзілі ўсіх, хто не пабаяўся і кінуў выклік сваім сілам і Мінскаму мору. Золата дасталася самаму хуткаму плыўцу на дыстанцыі 5 км — Сяргею Аляшкевічу. Ён справіўся з дыстанцыяй за 1 гадзіну 09 мінут 19 секунд.

image019

На другім месцы апынуўся Дзмітрый Мелях, яго час 1 гадзіна 13 мінут 19 секунд.

image021

На трэцім — Ягор Доцалеў. Ён пераадолеў 5000 метраў за 1 гадзіну 13 мінут 29 секунд.

Але самае галоўнае дасягненне заплыву гэтага года — рэкордная сума сабраных сродкаў —больш за 16 тысяч рублёў. Гэта самае яркае сведчанне, што разам можам больш. А Жэні і Лізе каманда банка жадае веры, сіл і цярпення ў барацьбе з хваробай.

image023

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!