Навіны банка і прэс-рэлізы
30.06.2025

З’явіўся новы спосаб дыстанцыйна аформіць страхоўку «З клопатам пра гадаванца»

image001

З 1 ліпеня дагавор добраахвотнага комплекснага страхавання хатніх жывёл і звязаных з імі выдаткаў «З клопатам пра гадаванца» можна заключыць на сайце belarusbank.by. Раней паслуга была даступна ў сістэме Інтэрнэт-банкінг і аддзяленнях банка.

Калі чатырохногі сябар захварэў, пацярпеў ад неправамерных дзеянняў трэціх асоб або з ім здарыўся няшчасны выпадак, страхавая праграма «З клопатам пра гадаванца» дазволіць ўладальніку кампенсаваць выдаткі на ветэрынарнае абслугоўванне жывёлы, яе транспарціроўку для аказання дапамогі, набыццё прызначаных прэпаратаў і лячэбнага харчавання. Таксама дагавор прадугледжвае пакрыццё выдаткаў, звязаных з пошукам выкрадзенага любімца. Выплаты прызначаюцца і ў тым выпадку, калі гадаванец з-за агрэсіі або непрадбачаных паводзін прычыніў шкоду здароўю або маёмасці іншых людзей.

Страхоўку можна аформіць на кошку або сабаку ва ўзросце ад 3 месяцаў да 12 гадоў, пры гэтым жывёла павінна мець дакумент (напрыклад, сертыфікат аб паходжанні (радавод), ветэрынарны пашпарт, ветэрынарную кніжку) або мікрачып ці вытатуіраваны рэгістрацыйны нумар. Дагавор заключаецца на аднаго любімца і дзейнічае 1 год ва ўсіх краінах свету.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах страхавання па праграме «З клопатам пра гадаванца» вы можаце азнаёміцца на сайце belarusbank.by або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!