
З 1 ліпеня ў Беларусбанку можна аформіць віртуальныя карпаратыўныя карткі плацежных сістэм Белкарт і Visa.
Кліенты могуць выбраць паміж віртуальнымі карткамі Visa Business (тэрмін дзеяння 35 месяцаў, валюты афармлення BYN, EUR, USD) і Белкарт-Карпаратыўная (тэрмін дзеяння 35 месяцаў, валюты афармлення BYN, RUB).
Карпаратыўная карта ў віртуальным фармаце — зручны плацежны інструмент для кантролю і ўпарадкавання расходаў, звязаных з гаспадарчай дзейнасцю кампаніі, напрыклад, камандзіроўкамі супрацоўнікаў.
Перавагі прадукту:
- значнае зніжэнне нагрузкі на бухгалтарскую службу арганізацыі;
- аператыўнасць афармлення;
- клопат пра навакольнае асяроддзе шляхам адмовы ад фізічнага носьбіта;
- дакладнае адсочванне выдаткаў за кошт SMS-апавяшчэнняў;
- магчымасць разлічвацца гаджэтамі з выкарыстаннем сэрвісаў бескантактавай аплаты (Samsung Pay, Apple Pay, Белкарт Pay, Swoo Pay, Xiaomi Pay, Garmin Pay).
Больш падрабязна даведацца пра віртуальныя карпаратыўныя карткі Беларусбанка і падабраць зручную можна тут.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.