Навіны банка і прэс-рэлізы
26.06.2025

Паслухаць Алега Маямі і палепшыць фінансавыя веды. Беларусбанк запрашае на першы фестываль «Тваё зялёнае лета»

19 ліпеня ў гасцінным Гродне пры падтрымцы Гродзенскага аблвыканкама і гарвыканкама пройдзе першы фестываль Беларусбанка «Тваё зялёнае лета»

Мерапрыемства будзе прымеркавана да гадавіны вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і стане пачаткам сапраўднага фестывальнага тура, падрабязнасці якога банк раскрые пазней.

На плошчы Леніна ў гэты дзень выступяць такія зоркі, як Алег Маямі, Улад Кабякоў, Насця Краўчанка і іншыя, сваімі музычнымі сэтамі парадуе DJ Jeneva, шоу барабаншчыкаў «Перцы».

1

Для юных наведвальнікаў фестывалю будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, прысвечаныя плацежным карткам Белкарт Беларусбанка, на якіх можна будзе прайсці выпрабаванні і выйграць прызы. Парадуе гасцей вясёлы атракцыён «Хватайка», а праверыць і палепшыць фінансавыя веды дапаможа квэст «Банкір».

Уваход на фестываль бясплатны. Прыходзьце ўсёй сям’ёй — занятак знойдзецца для кожнага. Завершыцца яркае мерапрыемства ўвечары ўнікальным зялёным феерверкам.

Падрабязная праграма фестывалю з’явіцца пазней, таму сачыце за афіцыйнымі акаўнтамі Беларусбанка ў Telegram і Instagram.

Дзе пройдзе наступны фестываль «Тваё зялёнае лета», раскажам зусім хутка.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!