
Планаваць час і не марнаваць яго на чаканне ў чарзе магчыма дзякуючы актуальным паслугам Беларусбанка.
Трэба аформіць уклад, атрымаць крэдыт, заказаць або атрымаць плацежную карту? Скарыстайцеся папярэднім запісам і праводзьце са спецыялістам неабходныя аперацыі ў зручны для вас час. Запісацца на абслугоўванне можна анлайн на сайце банка, у М-Банкінгу (раздзел «Кантакты») і ў тэрмінале электроннай чаргі.

Абслугоўванне па папярэднім запісе даступна ў больш чым 460 падраздзяленнях банка па ўсёй краіне.
Неабходна трапіць у аддзяленне прама зараз? Скарыстайцеся магчымасцю прагляду колькасці кліентаў, якія чакаюць чаргі, у рэжыме анлайн і выберыце найменш загружаны фронт-офіс у вашым горадзе.
Сэрвіс рэалізаваны на карпаратыўным сайце банка ў раздзеле «Пошук абласных упраўленняў, ЦБП, аддзяленняў, абменных пунктаў». Для прагляду наведвальнасці знайдзіце структурнае падраздзяленне і клікніце на адпаведную кнопку.

Занадта шмат кліентаў у чарзе? Праглядзіце наведвальнасць аддзялення па днях тыдня і гадзінах і выберыце аптымальны час для вашага візіту.
Карыстайцеся карыснымі сэрвісамі банка і памятайце, што час – самы каштоўны рэсурс.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.