Найбуйнейшы банк краіны прапануе эфектыўнае рашэнне для кампаній, якія імкнуцца выйсці на расійскі рынак: паслугу прадастаўлення банкаўскіх гарантый для ўдзелу ў дзяржаўных і муніцыпальных закупках ў Расійскай Федэрацыі.
Беларускія прадпрыемствы могуць скарыстацца наступнымі відамі гарантый:
▪ тэндарная (конкурсная) гарантыя – для забеспячэння заяўкі на ўдзел у конкурсных працэдурах;
▪ гарантыя выканання або гарантыя вяртання авансу – для забеспячэння выканання кантракту.
Гэты інструмент адкрывае перад бізнесам новыя магчымасці:
▪ пашырэнне бізнесу – выхад на рынак Расійскай Федэрацыі;
▪ эканомія рэсурсаў – няма неабходнасці адцягваць грашовыя сродкі з абароту;
▪ эканомія часу – адсутнасць патрэбы ў адкрыцці рахунку ў банку Расійскай Федэрацыі.
Звесткі аб выпушчаных банкам гарантыях уключаюцца ў рэестр незалежных гарантый Расійскай Федэрацыі. Гэта забяспечвае іх даступнасць для гандлёвых пляцовак суседняй дзяржавы, якія выкарыстоўваюць гэты рэестр для пацвярджэння фінансавага забеспячэння кантрактаў.
Больш падрабязная інфармацыя аб банкаўскім прадукце і яго ўмовах тут, па тэлефоне 147 і ў любой установе банка.
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram і першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы