Вясновы дзень для ўдзельніц Клуба «Лэдзі» ў Гродне ўпрыгожыў майстар-клас «Арт-кулінарыя. Шэдэўры, створаныя сваімі рукамі» На гэтым мерапрыемстве ва ўтульнай атмасферы «Лэдзі» змаглі дакрануцца да гісторыі мастацтва, а затым пад кіраўніцтвам кандытара стварыць свой уласны кулінарны шэдэўр.
Мерапрыемства прайшло ў светлай прасторы на беразе Нёмана, дзе пасля лёгкіх камунікацый у суправаджэнні музыкантаў «Гродзенскай капэлы» ўдзельніцы пагрузіліся ў лекцыю мастацтвазнаўцы Мар’яны Карповіч «Мастацтва густу, стыль жыцця». Гасцей павіталі намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Васілевіч Віктар Вітальевіч, намеснік начальніка ўпраўлення прадуктаў і паслуг дэпартамента рознічнага бізнесу Хоміч Святлана Іванаўна, а таксама прадстаўнік кампаніі Visa Карачун Ганна Вячаславаўна.




Мар’яна Карповіч расказала гасцям пра асаблівасці знакавых перыядаў у мастацтве і іх адлюстраванні ў жыцці «Лэдзі» розных эпох. Пасля займальнай лекцыі госці змаглі дакрануцца да кулінарнага мастацтва.

Кандытар Таццяна Кызылкая пазнаёміла ўдзельніц майстар-класа з прыгатаваннем вытанчанага дэсерту і падрабязна распавяла аб усіх этапах яго прыгатавання. Па заканчэнні сустрэчы кожная ўдзельніца прыгатавала свой уласны дэсерт і атрымала асалоду ад яго смаку.


Карта Клуба «Лэдзі» ёсць больш чым у 230 тысяч прадстаўніц прыгожага полу. Карта дазваляе атрымліваць мані-бэк 3% на пакупкі ў катэгорыі «Прыгажосць і догляд» і пры разліках у магазінах–партнёрах банка, карыстацца кансьерж-сэрвісам і ўнікальнымі прапановамі ад Беларусбанка і Visa, афармляць іншыя прадукты банка са скідкай або на спецыяльных умовах.

Адна з канцэптуальных задумак Клуба «Лэдзі» – магчымасць удзелу ўладальніц карт у эксклюзіўных мерапрыемствах. Напрыклад, у 2022 годзе ў розных гарадах краіны прайшла серыя кулінарных майстар-класаў, а ў 2023-м івэнты былі прысвечаны модзе і стылю. У гэтым годзе цэнтральнай тэмай стала мастацтва.
Зусім хутка Клуб «Лэдзі» будзе сустракаць новы горад, а удзельніц чакае захапляльны вечар. Каб стаць госцем майстар-класа і не страціць чарговы анонс мерапрыемства, падпісвайцеся на акаўнт Клуба «Лэдзі» ў Instagram — @ladyclub.asb.