Інфармуем аб увядзенні з 02.06.2025 узнагароджання за адкрыццё бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў замежнай валюце, у прыватнасці ў доларах ЗША і еўра.
Памер узнагароджання:
для рэзідэнтаў – 100 бел.руб., для асобных катэгорый грамадзян - 20 бел.руб.;
для нерэзідэнтаў – 200 бел.руб.
Пад асобнымі катэгорыямі грамадзян разумеюцца фізічныя асобы – рэзідэнты, якія маюць на момант адкрыцця рахунку права на атрыманне пенсіі ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, інваліды I і II груп.
Узнагароджанне не прымяняецца пры адкрыцці:
бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, доступ да якога забяспечваецца пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі;
бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, адкрыццё якога ажыццяўляецца з дапамогай Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу;
бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку для фізічных асоб – нерэзідэнтаў, прадугледжанага ўмовамі банкаўскіх укладаў для фізічных асоб – нерэзідэнтаў.