Навіны банка і прэс-рэлізы
21.05.2025

Ад зручнасці да экалагічнасці: 7 прычын выбраць віртуальную картку Беларусбанка

Кліенты Беларусбанка ўсё больш актыўна выбіраюць экапазітыўныя прадукты. Гэта пацвярджае колькасць аформленых віртуальных картак: цяпер у карыстанні ў беларусаў знаходзяцца больш за 170 тысяч такіх картак.

01

Першыя «віртуалкі» ў Беларусбанку з’явіліся яшчэ ў 2019 годзе. Гэты прадукт стаў альтэрнатывай прывычных на той момант пластыкавых картак.

Віртуальная картка выконвае такія ж функцыі, што і прывычная плацежная картка на «пластыку»: ёй можна аплачваць камунальныя паслугі, пераводзіць грошы, адкрываць інтэрнэт-дэпазіты. Галоўнае адрозненне — маментальнае дыстанцыйнае афармленне і даступнасць да выкарыстання. У першую чаргу, картка зручная для аплаты тавараў і паслуг у інтэрнэце.

Лідарамі па афармленні віртуальных картак сталі жыхары Мінска і Мінскай вобласці: яны аформілі больш за 61 тыс. картак.

Лінейка віртуальных картак банка прадстаўлена трыма плацежнымі сістэмамі Visa, Mastercard, Белкарт. Асаблівае прызнанне кліентаў атрымалі карткі нацыянальнай плацежнай сістэмы: аформлена каля 120 тыс. віртуальных картак.

За сваю шасцігадовую гісторыю віртуальныя карткі Беларусбанка прадэманстравалі зручнасць, бяспеку і нават экалагічнасць.  У ходзе правядзення апытанняў сярод кліентаў высветлілася, што асноўнымі прычынамі, чаму яны аддаюць перавагу такому фармату картак, сталі:

  • «1 мінута — ад заказу да атрымання»

Карта афармляецца анлайн у Інтэрнэт-банкінгу. За рэквізітамі карткі не трэба ісці ў аддзяленне — банк прадастаўляе іх дыстанцыйна;

  • «бяспечнасць інтэрнэт-плацяжоў»

Транзакцыі па віртуальнай карце абаронены паролем 3-D Secure, г.зн. пры аплаце праз інтэрнэт на тэлефон прыходзіць СМС з дынамічным паролем. Ён аднаразовы і мае абмежаваны тэрмін дзеяння.

  • «картку немагчыма страціць і забыць у банкамаце »

Картка знаходзіцца не на фізічным носьбіце, а прывязана да плацежных сэрвісаў накшталт Белкарт Pay і Swoo Pay, а кіраванне ёй ажыццяўляецца ў асабістым кабінеце Інтэрнэт-банкінгу або М-банкінгу. Там картка знаходзіцца пад надзейнай абаронай ад страты або крадзяжу.

  • «зручна папаўняць»

Любы грашовы перавод на віртуальную картку — гэта і ёсць папаўненне. Зрабіць гэта можна ў Інтэрнэт-банкінгу і М-банкінгу, інфакіёсках (калі ёсць іншыя карткі банка), у інфакіёсках з функцыяй cash-in або аддзяленнях банка, калі выкарыстоўваюцца наяўныя грашовыя сродкі.

  • «экалагічна»

На выраб віртуальнай карткі патрабуецца 0% пластыка, а гэта значыць, што, выкарыстоўваючы яе, вы не забруджваеце навакольнае асяроддзе ні пры выпуску, ні пры ўтылізацыі.

  • «магчымасць афармлення да новага або дзеючага рахунку»

У другім выпадку кліент мае адзін рахунак на дзве карты: адну выкарыстоўвае для звычайных разлікаў, а другой плаціць у інтэрнэце.

  • «зніжаны кошт»

Кошт выпуску віртуальных картак значна ніжэйшы, чым на фізічным носьбіце.

Больш падрабязна пра перавагі віртуальных картак і асаблівасці іх афармлення – на сайце банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!