З 26 красавіка безадзыўныя банкаўскія ўклады ў расійскіх рублях «Рублёвы» і «Рублёвы анлайн» можна аформіць на 3, 6 і 9 месяцаў з наступнымі працэнтнымі стаўкамі.
- з тэрмінам захоўвання 3 месяцы – 12,5% гадавых (КС ЦБРФ мінус 8,5 п.п.);
- з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў – 13,5% гадавых (КС ЦБРФ мінус 7,5 п.п.);
- з тэрмінам захоўвання 9 месяцаў – 14,5% гадавых (КС ЦБРФ мінус 6,5 п.п.);
- з тэрмінам захоўвання 3 месяцы – 12,7% гадавых (КС ЦБРФ мінус 8,3 п.п.);
- з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў – 13,7% гадавых (КС ЦБРФ мінус 7,3 п.п.);
- з тэрмінам захоўвання 9 месяцаў – 14,7% гадавых (КС ЦБРФ мінус 6,3 п.п.).
Таксама з 26 красавіка прыпыняецца заключэнне новых дагавораў (прыём грашовых сродкаў) па наступных укладах у расійскіх рублях:
- тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад у замежнай валюце «Класік Безадзыўны з фіксаванай працэнтнай стаўкай» з тэрмінам захоўвання 3, 6, 9 месяцаў;
- тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад у расійскіх рублях «Фіксаваны Анл@йн» з тэрмінам захоўвання 3, 6, 9 месяцаў.
Папаўненне раней адкрытых названых тэрміновых банкаўскіх укладаў не спыняецца і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прадугледжанымі адпаведнымі дагаворамі ўмовамі.
Падрабязную інфармацыю аб лінейцы дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях Беларусбанка.
Каб заўсёды быць у курсе апошніх навін, падпісвайцеся на афіцыйны Тэлеграм-канал Беларусбанка.