
Скарыстацца крэдытам на набыццё тавараў беларускай вытворчасці «На родныя тавары» з фіксаванай працэнтай стаўкай 4% стала яшчэ больш зручна.
Каб вы маглі аформіць крэдыт «На родныя тавары» анлайн, у арганізацыі, якая прадае набываемы тавар, павінен быць дагавор аб супрацоўніцтве з банкам.
А вось простыя крокі па афармленні крэдыту «На родныя тавары» без наведвання банка:
- выберыце тавар беларускай вытворчасці з зацверджанага пераліку;
- звярніцеся да арганізацыі-партнёра банка, аформіце заказ і атрымайце нумар электроннага рахунку-фактуры;
- пазначце нумар рахунку-фактуры пры афармленні заяўкі на крэдыт у М-банкінгу, Інтэрнэт-банкінгу або на сайце Беларусбанка belarusbank.by. Ваша заяўка будзе разгледжана ў самыя кароткія тэрміны.
Звяртаем увагу: афармленне заяўкі на крэдыт для набыцця камплектаў драўляных вырабаў для будаўніцтва драўляных дамоў, зборных драўляных збудаванняў ажыццяўляецца толькі ва ўстанове банка.
Калі ў вас ужо адкрыта крэдытная лінія «На родныя тавары» і вы набываеце тавар у арганізацыі – партнёра банка, паўторна ісці ў аддзяленне банка больш не трэба.
Пасля выбару тавару беларускай вытворчасці (крок 1) і атрымання ў прадаўца – партнёра банка нумара электроннага рахунку-фактуры (крок 2), афармляйце заяву на пералічэнне крэдыту не выходзячы з дому з дапамогай М-банкінга, Інтэрнэт-банкінга.
З пералікам арганізацый, якія заключылі з Беларусбанкам дагаворы аб супрацоўніцтве ў рамках крэдыту «На родныя тавары», можна азнаёміцца тут.
Сума крэдыту, які выдаецца аднаму атрымальніку, разлічваецца зыходзячы з плацежаздольнасці і можа складаць 300 базавых велічыняў (12 600 беларускіх рублёў), а на набыццё камплектаў драўляных дамоў, зборных драўляных збудаванняў і вырабаў — 500 базавых велічыняў, што складае 21 000 беларускіх рублёў.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб крэдыце «На родныя тавары» можна азнаёміцца тут або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы