Навіны банка і прэс-рэлізы
23.04.2025

Майстар-клас для Клуба «Лэдзі» прайшоў у Брэсце

Напярэдадні светлага свята Вялікадня Беларусбанк і Visa сабралі удзельніц Клуба «Лэдзі» ў Брэсце і правялі атмасфернае мерапрыемства, дзе ўдзельніцы пазнаёміліся з адлюстраваннем Вялікадня ў мастацтве і зрабілі ўласны велікодны вянок.

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы творчасці, вытанчанасці і жаноцкасці. Удзельніцы атрымалі магчымасць дакрануцца да тонкай паэзіі Вялікадня праз сімволіку, вобразы і культурныя коды, народжаныя ў вялікіх традыцыях мастацтва. У фармаце займальнай лекцыі мастацтвазнаўца Мар’яна Карповіч расказала прысутным, як мастакі розных эпох бачылі Вялікдзень, як інтэрпрэтавалі яго святло і цені, і якія сэнсы закладзены ў самых, здавалася б, простых сімвалах.

image001

Пасля лекцыі пад прыемны музычны акампанемент удзельніцы майстар-класа з дапамогай прафесійнага дэкаратара стварылі свой уласны велікодны вянок.

image003

image005

image007

image009

Карта Клуба «Лэдзі» ёсць больш чым у 230 тысяч прадстаўніц цудоўнага полу. Карта дазваляе атрымліваць мані-бэк 3% на пакупкі ў катэгорыі «Прыгажосць і догляд» і пры разліках у магазінах-партнёрах банка, карыстацца кансьерж-сэрвісам і ўнікальнымі прапановамі ад Беларусбанка і Visa, афармляць іншыя прадукты банка са скідкай або на спецыяльных умовах.

Адна з канцэптуальных задумак Клуба «Лэдзі» – магчымасць удзелу ўладальніц карт у эксклюзіўных мерапрыемствах. Напрыклад, у 2022 годзе ў розных гарадах краіны прайшла серыя кулінарных майстар-класаў, а ў 2023-м івэнты былі прысвечаны модзе і стылю. У гэтым годзе цэнтральнай тэмай стане мастацтва.

Зусім хутка Клуб «Лэдзі» будзе сустракаць новы горад, а удзельніц чакае захапляльны вечар. Каб стаць госцем майстар-класа і не прапусціць чарговы анонс мерапрыемства, падпісвайцеся на акаўнт Клуба «Лэдзі» ў Instagram — @ladyclub.asb.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!