
У мінулыя выхадныя пад промнямі гарачага Лагойскага сонца на тэрыторыі філіяла дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Акопы» Беларусбанк у 5-ы раз сабраў пяць сотняў неабыякавых на штогадовы патрыятычны пешы марафон «Сцежка памяці і мужнасці», прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі. Пешы марафон пераадольвалі як каманды з ліку работнікаў банка, зборныя карпаратыўных кліентаў — каля 50 каманд, так і індывідуальныя спартсмены, для якіх падобная актыўнасць — лад жыцця. Правесці мерапрыемства атмасферна на высокім узроўні стала магчымым пры садзейнічанні ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь.




— Беларусбанк падтрымлівае ініцыятывы па захаванні гераічнага мінулага краіны. У год 80-годдзя Перамогі наш марафон «Сцежка памяці і мужнасці» ўвасабляе нялёгкі шлях беларускага народа да сваёй свабоды і незалежнасці, — адзначыў на адкрыцці мерапрыемства намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Дзмітрый Краскоўскі. — Кожны зроблены крок — даніна памяці і павагі пакаленню пераможцаў. Гэты маршрут дае магчымасць узяць паўзу ў мітусні звычайнага жыцця і знайсці час для думак пра каштоўнасць міру, з удзячнасцю ўспомніць тых, хто аддаў жыццё за пераможны май 45-га.

Кіраўнік падкрэсліў, што гэты шлях з банкам падзяляюць калектывы прадпрыемстваў — партнёраў.
— Як бачыце, мы заўсёды побач не толькі ў працы, але і ў такіх патрыятычных мерапрыемствах, — сказаў Дзмітрый Краскоўскі.


Месца для правядзення пешага марафону выбрана не выпадкова. Для Беларусбанка Янка Купала — знакавая фігура, паколькі менавіта з яго ўкладу, якім стаў ганарар за зборнік «Спадчына», вядзецца адлік гісторыі Беларусбанка (1922 год). Гэты год для «Сцежкі памяці і мужнасці» адметны не толькі рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў, але і з’яўленнем важнага сацыяльнага складальніка: у Год добраўпарадкавання мерапрыемства маштабавалася і стала дабрачынным. Рэгістрацыйныя ўзносы перададзены на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы музея.

Нагадаем, першы падобны марафон прайшоў 8 мая 2021 года і стаў штогадовай традыцыяй. Мерапрыемства праводзіцца ў фармаце марш-кідка з элементамі квэста і рашэннем навігацыйных задач. Яго мэта — адчуць цяжкасці і пазбаўленні, якія адчувала пакаленне воінаў–вызваліцеляў.



Дырэктар музея Ганна Галінская падзякавала банку за аказаную падтрымку і выбар тэрыторыі «Акопаў» для патрыятычнай падзеі рэспубліканскага маштабу.

— Гэта вельмi знакавае для Беларусi месца. Фiлiял быў заснаваны ў 1992 годзе. Складаецца ён з дзвюх частак: мемарыяльнай — непасрэдна хутара «Акопы», дзе жыла мацi i сёстры Янкi Купалы i куды ён прыязджаў з 1911 года, i экспазiцыйнай, дзе праходзіць мерапрыемства. Успамiны песняра аб гэтай зямлi можна знайсці ў паэме «Паўлiнка», — расказала пра месца Ганна Галінская. І дала наказ удзельнікам радкамі непараўнальнага Янкі Купалы: «Заўсёды наперад! Ніколі назад», якія сталі неафіцыйным слоганам мерапрыемства.


Усе каманды справіліся і дайшлі да фіналу з выкананымі заданнямі. За спіной засталіся дзясяткі кіламетраў бездарожжа, буралому, ляснога гушчару і балотных сцежак. Натхніўшыся сілай духу партызан, якія пераадольвалі ўсе нягоды і пазбаўлення тых часоў, удзельнікі знайшлі ў сабе сілы і паглыбіліся ў гісторыю музея, пазнаёміліся з багатай экспазіцыяй, адчулі прыгажосць прыроды.

Партнёры банка высока ацанілі арганізацыю юбілейнай «Сцежкі памяці і мужнасці».
— Дзякуй Беларусбанку за арганізацыю і запрашэнне. Выдатна правялі час, было пазнавальна, прыгожа і цікава, — падзяліўся старшыня клуба прыхільнікаў бегу «Аматар» Аляксандр Ляўчук.

Падчас пешага паходу з элементамі квэста каманды вырашалі пастаўленыя перад імі задачы, разгадвалі загадкі і па меры праходжання маршруту збіралі свой партызанскі атрад. Удзельнікі высвятлялі імёны герояў і пагружаліся ў атмасферу тых гадоў, аддаючы даніну памяці. А яшчэ па маршруце наведвалі доты і ў хвіліне маўчання заміралі каля лясных магіл.



— Каманда АРІП удзельнічала ў мерапрыемстве падобнага плану ўпершыню. Для нас усё было ў навінку. Вельмі спадабалася і сама задумка, і рэалізацыя: не проста рухацца праз лес, а збіраць свой партызанскі атрад. Абавязкова ўсім раскажам і ў наступны раз прымем удзел большым складам,— эмацыянальна падзяліўся ўражаннямі Аляксандр Жаваранкаў, прадстаўнік каманды НКФА «АРІП».

— Я лічу, што трэба далучаць да такіх мерапрыемстваў менавіта моладзь, каб яна ведала гісторыю, ведала, што перажылі людзі, якія змагаліся за нашу свабоду, якія цаной свайго жыцця здабылі нам гэта мірнае, чыстае неба над галавой, каб мы маглі па-сапраўднаму адчуваць жыццё, радавацца і вось так збірацца і мець стасункі, — лічыць Марыя Парамонава, член зборнай Беларускай атамнай электрастанцыі.

— Дзякуем Беларусбанку за выдатна праведзены час, масу станоўчых эмоцый і ўнікальную магчымасць атрымаць каласальны вопыт і ўражанні, прайшоўшы ўсе выпрабаванні напярэдадні 80-годдзя Перамогі, — пракаментавала мерапрыемства Дар’я Гергала, прадстаўніца каманды СААТ «Камунарка».

Выказала ўдзячнасць банку таксама зборная ААТ «БМЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БМК».
— Дзякуй за яркую падзею, станоўчыя эмоцыі і атрыманы вопыт. Смачная палявая салдацкая каша на фінішы і ваенныя песні стварылі непаўторную атмасферу, — сказаў удзельнік каманды Кірыл Лісоўскі.

У захапленні ад марш-кідка засталася і каманда ААТ «МАЗ». Гэта пацвердзіў Артур Вайцяховіч:
— На прадпрыемстве працуе нямала спартсменаў, якія гатовы, у прынцыпе, на любое мерапрыемства фармату «пабегаць, паскакаць, паспаборнічаць». Таму каманду сабралі літаральна за 10 мінут.

Былі сярод удзельнікаў таксама каманды мясцовых органаў улады і банкаўскага сектара, медустаноў і СМІ — адным словам усе тыя, каму важна сумясціць спартыўную актыўнасць з глыбокім сацыяльным сэнсам.



Беларусбанк плануе і ў далейшым развіваць яркі праект і далучаць да ўдзелу ўсё больш сваіх кліентаў і партнёраў.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы