
Найбуйнейшы банк краіны далучыўся да святкавання Міжнароднага дня лясоў. Вынікам маштабных работ, у якіх прынялі ўдзел супрацоўнікі Беларусбанка з усіх абласцей, стала больш за 60 гектараў новых хвойных насаджэнняў.

З 21 сакавіка па 12 красавіка па ўсёй Беларусі пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне праходзіла акцыя «Дай лесу новае жыццё!». Мерапрыемства накіравана на аднаўленне лясных тэрыторый, у прыватнасці, тэрыторый, якія пацярпелі ад пажараў і ўраганаў.

Не засталася ўбаку і шматтысячная каманда Беларусбанка. На працягу месяца калектывы 56 устаноў ад Лельчыц да Наваполацка аднаўлялі лес у самых пацярпелых рэгіёнах. Клапатлівымі рукамі банкаўскіх работнікаў было высаджана каля 42 000 маладых елак і соснаў.
Так, супрацоўнікі Галаўнога офіса і ЦБП Мінска пабывалі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. Ні адлегласць у 120 км, ні надвор’е, якое рэзка змянілася, не сталі перашкодай для высакароднай справы.

Па дарозе валанцёры банка наведалі мемарыяльны комплекс Дальва, ушанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі да мемарыяла.

Удзел у экалагічных ініцыятывах — важны складальнік ESG-філасофіі Беларусбанка. Ужо па шматгадовай традыцыі вясной калектыў банка прыводзіць у парадак месцы росту рэдкіх раслін, высаджвае алеі і азеляняе свае гарады. У скарбонку «зялёных» акцый цяпер дадалося і аднаўленне лесу.





Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы