15 красавіка ў рамках Адзінага дня інфармавання ў Беларусбанку прайшла інфармацыйная сустрэча «Духоўныя каштоўнасці як фундамент патрыятызму. Подзвігу народа жыць у стагоддзях», прысвечаная 80-годдзю Перамогі.

Старшыня праўлення банка, намеснік старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Віктар Ананіч разам з ігуменняй манастыра Святых Жонак-Міраносіц у Бабруйску матушкай Параскевай напярэдадні светлага свята Вялікадня паразважалі з калектывам банка аб укладзе рэлігіі ў Вялікую Перамогу, у падтрыманне гераічнага духу савецкіх салдат і аб яе ролі ў сучасным свеце.

Віктар Ананіч нагадаў, што банк і манастыр звязваюць па-сапраўднаму сяброўскія адносіны.

Віктар Ананіч падкрэсліў значнасць духоўнасці і веры для Вялікай Перамогі.
Словы кіраўніка банка пацвердзіла матушка Параскева, якая прывяла мноства яскравых гістарычных прыкладаў, калі вера дапамагала салдатам-франтавікам і ўсяляла надзею.

Ігумення адзначыла сімвалічнасць сустрэчы з калектывам банка напярэдадні Вялікадня і падмацавала свае словы цікавай гістарычнай даведкай аб тым, што дні вырашальных дзеянняў у маі 1945-га прыпалі як раз на перадвелікодны тыдзень. У 1945-м Вялікдзень адзначалі 6 мая. У гэты ж дзень адбылося і заканчэнне баявых дзеянняў.

Віктар Ананіч, разважаючы пра важнасць веры і духоўнасці ў сучасным свеце адзначыў, што рэлігія і хрысціянскія каштоўнасці, якія шануе наш народ і якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, а таксама ўважлівае і мудрае стаўленне да гэтых пытанняў Кіраўніка дзяржавы дазволілі стварыць умовы, пры якіх у міры і згодзе ў Беларусі жывуць прадстаўнікі ўсіх рэлігійных канфесій. Яшчэ большую значнасць духоўны складальнік у развіцці нашага народа набывае ў нядаўна падпісанай дырэктыве № 12.

На думку Віктара Ананіча, усё часцей у храмы прыходзіць моладзь і дзеці. Гэта не можа не радаваць і гаворыць аб тым, што рэлігія з’яўляецца важнай часткай жыцця нашага грамадства. І, як і 80 гадоў таму, дапамагае кансалідавацца і быць адзінымі, каб супрацьстаяць выклікам і рознаму злу.
Напрыканцы сустрэчы Віктар Ананіч і матушка Параскева павіншавалі калектыў банка і ветэранаў са святам Вялікадня і пажадалі моцнай і чыстай веры, якая гуртуе і дапамагае выстаяць у самыя няпростыя часы.



Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы