1 000 000 ігравых шансаў зарэгістраваны за час правядзення рэкламнай гульні «Завядзі свята» для трымальнікаў картак Visa Беларусбанка. Удзельнікі былі заведзеныя да краю, барацьба разыгралася сапраўды сур’ёзная.
Але аўталэдзі з Гомеля Марыне Мазур пашанцавала больш за іншых — і стыльны электрааўтамабіль Geely E8 стаў надзейным памочнікам яе вялікай сям’і.
Запаветныя ключы ў руках, і пераможца не змагла стрымаць эмоцый:
Дырэктар дэпартамента рознічнага бізнесу Беларусбанка Уладзімір Грыгор’еў асабіста павіншаваў сям’ю пераможцаў з гэтай цудоўнай перамогай. Ён падкрэсліў важнасць такіх мерапрыемстваў для кліентаў банка і пажадаў удачы на дарогах і ў будучых гульнях, якія для Беларусбанка ўжо сталі традыцыяй.
Шчыра віншуем шчасліўчыкаў і дзякуем за ўдзел. Поўны спіс пераможцаў рэкламнай гульні «Завядзі свята» можна знайсці на сайце: asb-game.by.
З картамі Беларусбанка вас чакаюць толькі прыемныя эмоцыі і ўражанні. Не згубіце і вы шанс адчуць сапраўднае свята ў сваім жыцці. Далучайцеся да ліку задаволеных кліентаў Беларусбанка і адкрывайце для сябе свет магчымасцей.
Падабраць і аформіць карту, якая падыходзіць менавіта для вас, можна на сайце банка, па нумары кантакт-цэнтра 147 або ў найбліжэйшым аддзяленні Беларусбанка.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы