Беларусбанк у рамках сумеснага з Міністэрствам фінансаў праекта з 25 сакавіка пачынае продаж дзяржаўных аблігацый на прад’яўніка 8-га выпуску ў доларах ЗША.
Працэнтная стаўка па аблігацыях фіксаваная і роўная 2,7% гадавых.
Тэрмін абарачэння аблігацый — 2 гады.
Намінальны кошт адной аблігацыі — 1000 долараў ЗША.
Размяшчэнне аблігацый, выплата даходу і пагашэнне ажыццяўляюцца ў валюце наміналу аблігацый (долары ЗША).
З падрабязнай інфармацыяй і пералікам пунктаў продажу можна азнаёміцца тут.