Навіны банка і прэс-рэлізы
12.03.2025

Самае лепшае для будучых пакаленняў: Беларусбанк запускае восьмы сацыяльны праект

Адпаведнае пагадненне ў Галаўным офісе банка падпісалі старшыня праўлення Беларусбанка, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Віктар Ананіч і міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец.

1

Новы праект «Шлях да прафесіі з Беларусбанкам» дапаможа забяспечыць эканоміку нашай краіны найбольш запатрабаванымі кадрамі.

2

— Сімвалічна, што ў Год добраўпарадкавання рэалізацыю праекта мы пачнём са стварэння на базе Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа цэнтра кампетэнцый. Гэта дазволіць навучэнцам з усёй краіны спасцігаць асновы сельскагаспадарчых прафесій з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і методык, — расказаў Віктар Ананіч.

3

Андрэй Іванец пацвердзіў актуальнасць падтрымкі сістэмы адукацыі ў рэаліях імклівага развіцця тэхналогій і інавацыйных распрацовак абсалютна ва ўсіх сферах і адзначыў:

— Адукацыя павінна ісці ў нагу з часам і нават апярэджваць. Таму падпісанне пагаднення з Беларусбанкам з’яўляецца ўнікальным праектам для краіны і для нас вельмі знакавым. Сумесна мы працягнем працу па сучасным абсталяванні нашых каледжаў, і ў якасці яшчэ аднаго каледжа будзе абрана тая база, якая з’яўляецца найбольш запатрабаванай для эканомікі нашай краіны.

Гэты праект стаў трэцім, які так ці інакш закранае сферу адукацыі. Больш за 10 гадоў у рамках праекта «Мост у будучыню» банк удзельнічае ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых садоў, школ, каледжаў і ўніверсітэтаў па ўсёй краіне.

За апошнія два гады, рэалізуючы праект «У школу з Беларусбанкам», для 12 сельскіх школ набыты сучасныя аўтобусы для падвозу дзяцей. Такім чынам каманда банка падтрымала ідэю, якую акрэсліў Кіраўнік дзяржавы: забяспечыць сельскія школы камфартабельнымі аўтобусамі для падвозу дзяцей.

Акрамя таго, з мэтай падрыхтоўкі кадраў для банкаўскай сістэмы і ўмацавання партнёрскіх сувязей з навучальнымі ўстановамі банк адкрыў 4 брэндзіраваныя аўдыторыі. Новы фармат узаемадзеяння ўжо могуць ацаніць студэнты Палескага ўніверсітэта, Мінскага каледжа сферы абслугоўвання, Беларускага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта і Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У цэлым, толькі за 5 гадоў банк накіраваў на падтрымку сферы адукацыі 3,2 млн рублёў.

4

— Павышаная ўвага банка да сферы адукацыі не выпадковая: для нас важна, каб у будучых пакаленняў было ўсё самае лепшае. А навучанне на любых этапах прыносіла моладзі толькі станоўчыя эмоцыі. Інвесціруючы ў адукацыю, мы тым самым укладваем у будучыню краіны, — падагульніў Віктар Ананіч.

5

Даведка:

Банк рэалізуе 8 сацыяльных праектаў, накіраваных на падтрымку розных сфер жыцця грамадства. У рамках праектаў «Мост у будучыню», «У школу з Беларусбанкам», «Шлях да прафесіі з Беларусбанкам» падтрымліваецца сфера адукацыі. «Вектар дабрыні», «Даступная меддапамога з Беларусбанкам» накіраваны на падтрымку аховы здароўя. «Прастора натхнення» — гэта падтрымка культуры і навукі, а «Пераможам разам» — спорту і здаровага ладу жыцця. Нарэшце, у рамках праекта «Бацькоўскі кут» банк ужо пабудаваў 17 катэджаў для дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!