У дзень жанчын пры падтрымцы Клуба паспяховых «Лэдзі» Беларусбанка прайшоў «Прыгожы забег». Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі сабрала 1300 удзельніц, якія ў сваё жаночае свята прыехалі з усіх куткоў краіны, каб пераадолець 3 км у сталічным парку ім. Горкага.
Тэматычны забег аб’яднаў лэдзі розных узростаў ад 5 да 71 года з Беларусі, Расіі, Казахстана. А для стварэння настрою многія прыйшлі ў святочных касцюмах: выйшлі на старт і нявесты, і хатнія гаспадыні, і прынцэсы, сабраліся таксама карпаратыўныя каманды чароўных бягунняў.
Надвор’е выдалася як па замове: +15 і сонечна. А на працягу ўсяго маршруту удзельніц суправаджалі спевы птушак і гарачая падтрымка балельшчыкаў.
На фінішы, як і належыць, кожная дзяўчына атрымала кветкі і стыльныя медалі.
Ва ўзнагароджанні пераможцаў (вынікі падводзіліся як у абсалютным заліку, так і па ўзроставых катэгорыях) удзел прынялі старшыня федэрацыі, вядомы беларускі спартсмен Іван Ціхан, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі і намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык.
Арганізатары адзначаюць, што ўлічваючы рост папулярнасці забегу (усе слоты на ўдзел былі раскуплены за некалькі дзён), у наступным годзе, магчыма, ён перамесціцца на вуліцы горада.
Нагадаем, штогод летам і зімой Беларусбанк праводзіць традыцыйныя дабрачынныя забегі: начны музейный, накіраваны на збор сродкаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна, і вертыкальны па лесвіцы Нацыянальнай бібліятэкі, накіраваны на падтрымку выхаванцаў Бягомльскай школы-інтэрната.
Відэарэпартаж з «Прыгожага забегу» глядзіце па спасылцы.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы