Навіны банка і прэс-рэлізы
10.03.2025

Клуб «Лэдзі» Беларусбанка адсвяткаваў пацігоддзе ў Нацыянальным мастацкім музеі

Напярэдадні Дня жанчын самы жаноцкі і элегантны Клуб Беларусбанка «Лэдзі» адсвяткаваў сваё пяцігоддзе. Для актыўных трымальніц карт Клуба Беларусбанк і Visa арганізавалі святочны івэнт «Лэдзі і мастацтва: ад натхнення да творчасці», прымеркаваны да юбілею Клуба. Свята прайшло ў Нацыянальным мастацкім музеі: запрошаных чакала лекцыя пра жанчын у мастацтве, а таксама майстар-клас па стварэнні карціны.

01

Карта Клуба «Лэдзі» ёсць больш чым у 230 тысяч прадстаўніц прыгожага полу. Карта дазваляе атрымліваць манібэк 3 працэнты на пакупкі ў катэгорыі «Прыгажосць і догляд» і пры разліках у магазінах – партнёрах банка, карыстацца кансьерж-сэрвісам і ўнікальнымі прапановамі ад Беларусбанка і Visa, афармляць іншыя прадукты банка са скідкай або на спецыяльных умовах.

Адна з канцэптуальных задумак Клуба «Лэдзі» – магчымасць удзелу ўладальніц карт у эксклюзіўных мерапрыемствах. Напрыклад, у 2022 годзе ў розных гарадах краіны прайшла серыя кулінарных майстар-класаў, а ў 2023-м івэнты былі прысвечаны модзе і стылю. У гэтым годзе цэнтральнай тэмай стане мастацтва.

02

Клуб «Лэдзі» Беларусбанка аб’ядноўвае яркіх і актыўных жанчын, расказала намеснік дырэктара дэпартамента рознічнага бізнесу Ірына Ярмак:

Карта «Лэдзі» – гэта асаблівы прадукт, які, акрамя прыемных бонусаў, увасабляе ідэю стварэння супольнасці жанчын, у якой камфортна, цікава і душэўна. Мы разумеем значнасць ролі жанчыны ў нашай дзяржаве ў цэлым і ў кожнай асобна ўзятай сям’і. І таму вырашылі, што ў Беларусбанку павінен быць асобны прадукт, які найлепшым чынам дапоўніць вобраз нашых чароўных кліентак і дапаможа ім быць яшчэ больш шчаслівымі кожны дзень.

03

Івэнт прайшоў у атмасферы творчасці, вытанчанасці і жаноцкасці. Прыемна пагаварыўшы пад акампанемент фартэпіяна, дамы перамясціліся ў адну з выставачных залаў. Там для іх з займальнай лекцыяй на тэму жанчын у мастацтве выступіла мастацтвазнаўца Мар’яна Карповіч:

— Доўгі час у мастацтве былі толькі аўтары-мужчыны і яны, вядома, любаваліся жанчынамі, паказвалі розныя грані прыгажосці. А калі жанчына сама становіцца творцам – гэта зусім іншы ўзровень. З многімі тэмамі жанчына можа справіцца як ніхто іншы – напрыклад, намаляваць мацярынства.

04

05

Прыемным працягам вечара стаў душэўны майстар-клас па стварэнні карціны ад мастачкі Анастасіі Акулавай:

— Зараз вясна, а значыць, зручны час маляваць жаночы вобраз. У кожнай удзельніцы атрымаўся зборны партрэт жанчыны, свой, абсалютна індывідуальны. Калі рука вядзе нестандартныя лініі на палатне – гэта цудоўна.

06

07

08

09

10

Івэнт пакінуў незабыўныя ўражанні ў кожнай госці. Урач-афтальмолаг Анастасія Баяроўская падзялілася эмоцыямі:

— Я кліент Беларусбанка ўжо гадоў дзесяць, а Клуба «Лэдзі» – амаль з самага яго заснавання. Для ўдзельнікаў Клуба праводзяць шмат цікавых мерапрыемстваў, і я рада на іх прысутнічаць. Івэнт, прымеркаваны да юбілею Клуба, арганізавалі вельмі крута. Шчаслівая, што ўдалося акунуцца ў атмасферу творчасці і атрымаць станоўчыя эмоцыі.

Намеснік начальніка ўпраўлення адукацыйных паслуг і сувязей з грамадскасцю Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Вольга Шыбко ў Клубе «Лэдзі» таксама знаходзіцца даўно:

— Больш за ўсё мне падабаецца ідэя аб’яднання жанчын вакол гэтай праграмы. Дзякуючы гэтаму фарміруюцца ўнікальныя прапановы для жаночага кам’юніці, якія прадугледжваюць у тым ліку правядзенне вось такіх мерапрыемстваў. Мне здаецца, жанчыны – гэта галоўныя натхняльніцы мастацтва. Так было, напрыклад, у Шагала. І тое, што вечар прайшоў у Нацыянальным мастацкім музеі – выдатна. Гэта магчымасць для нас саміх стварыць нешта прыгожае.

11

12

13

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!