Навіны банка і прэс-рэлізы
07.03.2025

Жаночы погляд на бізнес: Беларусбанк выступіў генеральным партнёрам канферэнцыі

01

Адукацыйна-дзелавая канферэнцыя WOMEN'S STYLE для бізнесвумэн у другі раз сабрала больш за 400 выдатных лэдзі ў сталічным атэлі «Пекін». Генеральным партнёрам жаночай бізнес-падзеі выступіў Беларусбанк.

Перад жаночай аўдыторыяй кіраўнікоў прыватных і дзяржаўных арганізацый, кампаній, прадпрымальнікаў і самазанятых выступілі экспертныя спікеры з ліку таленавітых бізнесвумэн і ўласніц кампаній. Яны расказалі аб стратэгіях кар’ернага росту і развіцця ўласнай справы, практыцы кіравання супрацоўнікамі і выбудоўвання бізнес-працэсаў, падзяліліся ўласнымі гісторыямі поспеху і выніковымі кейсамі, а таксама вопытам вырашэння маркетынгавых задач і прасоўвання асабістага брэнда. Сярод іх і прадстаўнікі Беларусбанка.

02

03

У прывітальным слове дырэктар дэпартамента карпаратыўнага бізнесу Сяргей Пась адзначыў, што сёння Беларусбанк прапануе эксклюзіўныя і ўнікальныя рашэнні для прыгожага полу, пажадаў усім удзельніцам канструктыўнага дыялогу, прадуктыўных зносін і павіншаваў цудоўных дам з надыходзячым святам.

04

Прадстаўнікі найбуйнейшага банка краіны і даччынай кампаніі ТАА «АСБ Кансалт» таксама падзяліліся вопытам падтрымкі жаночага бізнесу і расказалі аб перспектыўных фінансавых і не толькі інструментах, створаных для гэтага.

05

06

07

На пляцоўцы Беларусбанка ўдзельніцы бізнес-канферэнцыі пазнаёміліся з эксклюзіўнымі банкаўскімі прадуктамі і паслугамі ў сферы жаночага прадпрымальніцтва, атрымалі кансультацыю па прапанаваных бізнес-праграмах і пакетах паслуг, а таксама прынялі ўдзел у розыгрышы сувенірнай прадукцыі банка.

08

09

10

11

12

13

Нагадаем, для жаночай аўдыторыі ў банку дзейнічае спецыяльная прапанова «Бізнес-Брыльянт» і пакет паслуг разлікова-касавага абслугоўвання «БІЗНЕС-ЛЭДЗІ».

Акрамя таго, банк прапануе аформіць асаблівую картку Клуба «Лэдзі» і атрымліваць сапраўдныя жаночыя прывілеі, а таксама доступ да тэматычных мерапрыемстваў клуба.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!