Навіны банка і прэс-рэлізы
28.02.2025

Амаль 3 млн зваротаў паступіла ў Кантакт-цэнтр Беларусбанка за мінулы год

1

У 2024 годзе Кантакт-цэнтр Беларусбанка абслужыў 2,986 млн запытаў кліентаў, якія паступілі па дзесяці каналах сувязі. Акрамя тэлефаніі, у іх ліку віртуальны кансультант Злата, анлайн-чат, М-банкінг, сэрвіс «Зваротная сувязь», чат-бот у Telegram, сацыяльныя сеткі і мэсэнджары. Самым папулярным спосабам звярнуцца ў банк па-ранейшаму застаецца кароткі нумар 147 — у мінулым годзе ён прыняў 2,3 млн званкоў. Гэты паказчык нават вырас на 7,4% у параўнанні з 2023 годам.

Часцей за ўсё кліенты задаюць пытанні па абслугоўванні плацежных карт і ўмовах іх афармлення, а таксама крэдытаванні і функцыянаванні М-банкінгу. У сярэднім аператары апрацоўваюць 110 тыс. тэлефонных выклікаў у месяц. Чвэрць паступіўшых запытаў звязаны з аказаннем паслуг па тэлефоне, у прыватнасці, прыняццем заяў па спрэчных аперацыях, зняццнем лімітаў па картах і праверкай гатоўнасці пры іх заказе.

Добрай дапамогай для скарачэння часу чакання кліентаў на лініі з’яўляецца выкарыстанне галасавога робата, які выконвае 18 розных сцэнарыяў самаабслугоўвання, напрыклад, здольнага прадаставіць інфармацыю аб блакіроўцы і разблакіроўцы карткі або ўліковага запісу ў Інтэрнэт-банкінгу, астатку на рахунку, курсах валют, размяшчэнні банкаматаў і інфакіёскаў. Штомесячна гэты высокатэхналагічны памочнік атрымлівае каля 20 тыс. званкоў.

«У кампетэнцыі падраздзялення не толькі кансультаванне кліентаў, але і дыстанцыйны продаж банкаўскіх прадуктаў, — адзначыла дырэктар Кантакт-цэнтра Сняжана Сацура. — Нашы спецыялісты ажыццяўляюць выходныя званкі ў рамках маркетынгавых кампаній, апрацоўваюць запыты на званок пры заказе плацежных карт, афармляюць заяўкі на карткі да новых рахункаў. Па выніках года план продажаў быў выкананы на 112%, а прырост па рэалізаваных плацежных картках склаў 61% у параўнанні з 2023 годам. Асабліва каштоўна дасягнуць такіх лічбаў па выніках Года якасці».

Афіцыйны сайт Беларусбанка, за безадмоўную працу якога таксама адказвае Кантакт-цэнтр, па-ранейшаму займае лідзіруючую пазіцыю ў пошукавых запытах у інтэрнэце. Самыя наведваемыя яго раздзелы — «Плацежныя карткі», «Крэдыты на нерухомасць», «Спажывецкія крэдыты», «Уклады ў беларускіх рублях», а сярод найбольш запатрабаваных сэрвісаў — «Крэдытны калькулятар», «Курсы валют» і «Заяўка на афармленне карты».

У лістападзе 2025 года Кантакт-цэнтр адсвяткуе сваё 15-годдзе. «На юбілейны год запланавана рэалізацыя шэрагу значных праектаў, закліканых зрабіць камунікацыю кліентаў з Беларусбанкам яшчэ больш даступнай, больш эфектыўнай і зручнай шляхам укаранення галасавой біяметрыі і штучнага інтэлекту. Сімвалічна, што актыўная праца па ўдасканаленні дзейнасці Кантакт-цэнтра будзе весціся ў пяцігодку якасці. Упэўнена, мы паспяхова рэалізуем задуманае, выйдзем на новы ўзровень і станем яшчэ больш карыснымі для людзей», — рэзюміравала Сняжана Сацура.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!

Виртуальный консультант