Беларусбанк шмат гадоў актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі разнастайных сацыяльна-арыентаваных і карысных ініцыятыў для беларусаў, у тым ліку самых юных. «Карта навучэнца» — як раз адзін з такіх праектаў. Ён накіраваны на ўдасканаленне адукацыйнага працэсу і дапамагае падрыхтаваць дзяцей да жыцця ў лічбавым грамадстве, з ранняга ўзросту далучаючы іх да граматнага выкарыстання сучасных фінансавых інструментаў. Ужо 200 тыс. школьнікаў з амаль 1000 устаноў адукацыі па ўсёй краіне карыстаюцца Картай навучэнца. У гэтым годзе банк парадуе дзяцей яе абноўленым дызайнам, які лёг у аснову адзінай формы карты для школьнікаў усіх рэгіёнаў Беларусі.
Карта навучэнца Беларусбанка — сучасны мультыінфраструктурны прадукт рэспубліканскага маштабу, які аб’ядноўвае магчымасці банкаўскай карткі і дакумента школьніка. Юныя трымальнікі могуць разлічвацца гэтай картай у школьных сталовых, буфетах, магазінах і пры гэтым зарабляць, атрымліваючы да 3% манібэка за пакупкі ў партнёраў Беларусбанка. Таксама Карта навучэнца дае дадатковыя бонусы пры заключэнні дагавораў страхавання «З картай пад абаронай» і «З клопатам пра дзяцей». Важная перавага карткі — школьнікі атрымліваюць яе бясплатна.
Зручным дапаўненнем да прадукту стаў дзіцячы мабільны дадатак MobiTeen. Дзякуючы яму дзіцяці можа адправіць запыт бацькам на пералік сродкаў, а таксама даведацца астатак па рахунку. Дарослыя ж маюць магчымасць кантраляваць выдаткі дзяцей, ажыццяўляць пераводы дзіцяці, а таксама бачыць яго месцазнаходжанне на карце.
Функцыянал Карты навучэнца дазваляе выкарыстоўваць яе як пропуск у навучальную ўстанову і чытацкі білет школьнай бібліятэкі. Акрамя гэтага, Карта навучэнца з’яўляецца дакументам, які пацвярджае права школьнікаў на бясплатны праезд у грамадскім транспарце. Гэта стала магчымым дзякуючы супрацоўніцтву Беларусбанка, органаў мясцовага самакіравання рэгіёнаў і Міністэрства адукацыі.
Распрацоўка адзінага дызайну Карты навучэнца для школьнікаў усёй краіны — таксама вынік узаемадзеяння банка і Міністэрства адукацыі.
Беларусбанк прыступіў да выпуску абноўленай карткі, і ўжо ў лютым дзеці змогуць па заслугах ацаніць яе зручнасць і ўніверсальнасць у новым дызайне. Банк запрашае ўстановы адукацыі далучацца да праекта «Карта навучэнца», які дапамагае знаёміць дзяцей са светам фінансаў і высокіх тэхналогій.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы