
Спецыялізаваная выстаўка «Адукацыя і кар’ера. Навучальныя тэхналогіі — 2025» прайшла напярэдадні ў Мінску. Свае экспазіцыі прадставілі каля 70 каледжаў, больш за 45 ВНУ і 42 прадпрыемствы — заказчыкі кадраў з усёй краіны. У гэтым годзе ў адукацыйным форуме прынялі ўдзел установы адукацыі Беларусі, Расіі і Казахстана. Абітурыенты змаглі не толькі вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, але і пазнаёміцца з патэнцыяльнымі працадаўцамі. Пляцоўка Беларусбанка як самай буйной фінансавай установы краіны і генеральнага партнёра мерапрыемства карысталася асаблівай папулярнасцю аўдыторыі.
У гэтым годзе на выстаўцы школьнікам, студэнтам і маладым спецыялістам прадстаўлены самыя сучасныя тэхналогіі навучання, абсталяванне, праграмы. Наведвальнікі змаглі азнаёміцца і з актуальнымі вакансіямі патэнцыяльных працадаўцаў, ацаніць запатрабаванасць прапанаваных спецыяльнасцей, атрымаць кансультацыі прадстаўнікоў кадравых служб кампаній.
У афіцыйным адкрыцці выстаўкі прыняў удзел міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец, намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Дзмітрый Краскоўскі, прадстаўнікі сферы адукацыі і буйных працадаўцаў.


— Наведвальнікі выстаўкі — патэнцыяльная аўдыторыя не толькі для папаўнення каманды банка, але і будучыя карыстальнікі нашых фінансавых прадуктаў і паслуг. Наведаўшы стэнд установы, маладыя людзі і іх бацькі даведаліся, чаму праца ў нас — гэта надзейны і перспектыўны выбар. Мы падзяліся інфармацыяй аб сацыяльных гарантыях і ўнікальных магчымасцях, расказалі пра актуальныя вакансіі. Спецыялісты Цэнтра кібербяспекі навучылі дзяцей і іх бацькоў супрацьстаяць любым махлярам. А яшчэ мы, вядома, прапанавалі фінансавыя прадукты для дзяцей і моладзі, — расказаў намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Дзмітрый Краскоўскі.

На пляцоўцы Беларусбанка наведвальнікі выстаўкі змаглі азнаёміцца з інфармацыяй аб дзейнасці банка, умовах працы для маладых спецыялістаў, сацпакеце, прапанаваных вакансіях, пракансультавацца па пытаннях працаўладкавання ў спецыялістаў HR-службы.


Акрамя кадравай часткі спецыялісты банка дапамагалі ў выбары маладзёжных і дзіцячых прадуктаў: ІЗІ-карта, Карта навучэнца, Клуб «Зебра», а самых смелых і актыўных запрашалі прыняць удзел у розыгрышы сувенірнай прадукцыі. Усяго адна фатаграфія з сімволікай банка падарыла гасцям магчымасць стаць уладальнікамі 10 іміджавых набораў.






У канферэнц-зале ўсе тры дні выступалі эксперты з прэзентацыямі навучальных устаноў і прадпрыемстваў. З тэмай HR-брэнда і перавагамі працы ў банку для моладзі выступіў дырэктар дэпартамента персанала Беларусбанка Дзмітрый Бакіноўскі.

Як не трапіць у пастку махляроў, расказалі спецыялісты Цэнтра кібербяспекі Беларусбанка Юрый Ірцікееў і Мікалай Вашкевіч.

З выбарам банкаўскіх прадуктаў для дзяцей і моладзі дапамагла вядучы спецыяліст дэпартамента рознічнага бізнесу Вольга Гумянюк.

За тры дні на выстаўцы пабывалі больш за 15 тысяч наведвальнікаў. А сам форум даў старт агульнарэспубліканскай акцыі «Я выбіраю сваю прафесію», у рамках якой 22 сакавіка ва ўсіх ВНУ і каледжах краіны сумесна з партнёрамі і арганізацыямі — заказчыкамі кадраў пройдзе адзіны дзень адкрытых дзвярэй.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы