Навіны банка і прэс-рэлізы
13.02.2025

За 8 гадоў рэалізацыі праграмы «Мост» Беларусбанк падтрымаў бізнес на 5,4 млрд рублёў

1

Партнёрская праграма «Мост» Беларусбанка дапамагае развіваць і маштабіраваць бізнес, знаходзіць дзелавых партнёраў і ажыццяўляць здзелкі на ўзаемавыгадных умовах з прыцягненнем сродкаў банка. За восем гадоў рэалізацыі праграмы банк выдаў у крэдыт 5,4 млрд рублёў, з іх 1,5 млрд рублёў — суб’ектам малога і сярэдняга бізнесу.

Праграма «Мост» звязвае карпаратыўных кліентаў — пакупнікоў, напрыклад, індывідуальных прадпрымальнікаў, з пастаўшчыкамі з ліку партнёраў банка. Сёння гэта больш за 3,5 тысячы кампаній са сферы паслуг, будаўніцтва, вытворчасці і рэалізацыі харчовых і нехарчовых тавараў, дрэваапрацоўчай і папяровай прамысловасці.

Набыць прадукцыю арганізацый з партнёрскай базы можна з фінансавай падтрымкай банка — атрымаўшы крэдыт або гарантыю на куплю тавараў і аплату паслуг. Працэнтная стаўка за карыстанне крэдытнымі сродкамі ўстанаўліваецца ў памеры 0,00001% гадавых на час адтэрміноўкі плацяжу, прадстаўленай арганізацыяй — партнёрам банка.

Крэдыт па праграме «Мост» Беларусбанка можа стаць істотнай фінансавай падтрымкай для развіцця бізнесу. Арганізацыі — партнёры банка, у сваю чаргу, атрымліваюць магчымасць пашырыць кліенцкую базу і павялічыць продажы, нічога пры гэтым не губляючы, бо банк пералічвае грошы за пакупніка ў поўным аб’ёме і адразу, а таксама знізіць дэбіторскую запазычанасць і палепшыць фінансавую справаздачнасць.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!