Беларусбанк у другі раз выступіць генеральным партнёрам адукацыйна-практычнай канферэнцыі BUSINESS-2025: WOMEN'S STYLE. Мерапрыемства адбудзецца 6 сакавіка ў атэлі «Пекін».
Экспертныя спікеры з ліку таленавітых бізнесвумэн — вядомых топ- менеджараў і ўласніц кампаній — раскажуць пра стратэгіі кар’ернага росту і развіцця ўласнай справы, практыкі кіравання супрацоўнікамі і пабудавання бізнес-працэсаў, падзеляцца ўласнымі гісторыямі поспеху і выніковымі кейсамі, а таксама вопытам рашэння маркетынгавых задач і прасоўвання асабістага брэнда. А прадстаўнікі найбуйнейшага банка і прадпрыемстваў холдынгу падзеляцца вопытам падтрымкі бізнесу і раскажуць аб перспектыўных фінансавых і не толькі інструментах, створаных для гэтага.
Нагадаем, для жаночай аўдыторыі ў банку дзейнічае спецыяльная прапанова «Бізнес-Брыльянт» і пакет паслуг разлікова-касавага абслугоўвання «БІЗНЕС-ЛЭДЗІ».
Акрамя таго, банк прапануе аформіць асаблівую картку Клуба «Лэдзі» і атрымліваць сапраўдныя жаночыя прывілеі, а таксама доступ да тэматычных мерапрыемстваў клуба.
Білеты на канферэнцыю BUSINESS-2025: WOMEN’S STYLE можна набыць на сайце арганізатара.
Для кліентаў Беларусбанка даступна скідка 25% па прамакодзе WS-BB25.
Управление коммуникаций, маркетинга и рекламы