Навіны банка і прэс-рэлізы
06.02.2025

Беларусбанк запускае новую праграму крэдытавання аўтамабіляў BELGEE

1

З 6 лютага Беларусбанк запускае     новую праграму крэдытавання  фізічных асоб на набыццё аўтамабіляў BELGEE.

Гэта праграма распаўсюджваецца на аўтамабілі мадэлі S50, X50, X70, якія набываюцца праз афіцыйных дылераў СЗАТ «БЕЛДЖЫ».

Крэдытная прапанова прадугледжвае зніжаную працэнтную стаўку па крэдыце ў ільготны перыяд – 9% гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 0,5 п.п.). У далейшым стаўка будзе роўная 14,5% гадавых (стаўка рэфінансавання, павялічаная на 5 п.п.).

Для мадэлі S50 банк гатовы прадаставіць да 90% кошту аўто з перыядам ільготнай стаўкі 3 гады.

Для мадэляў X50, X70 ільготны перыяд крэдытавання залежыць ад сумы унесеных уласных сродкаў. Калі яна роўная 25 — 40% кошту аўтамабіля, то перыяд крэдытавання па зніжанай стаўцы складзе 2 гады, калі ж аплаціць самастойна больш за 40% кошту аўто — ільготны перыяд павялічваецца да 3-х гадоў.

Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 10 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння.

Падаць заяўку на крэдыт і аформіць крэдытны дагавор можна як у прадстаўнікоў банка ва ўсіх дылерскі цэнтрах СЗАТ «БЕЛДЖЫ» і ў аддзяленнях банка, так і дыстанцыйна ў электронным выглядзе без наведвання банка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або па нумары Кантакт-цэнтра 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!