Навіны банка і прэс-рэлізы
05.02.2025

Банк змяняе парадак ажыццяўлення асобных аперацый з наяўнымі грашамі

Змяненні датычацца сумы зняцця наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі.

Цяпер гэта сума не павінна перавышаць 49 базавых велічыняў, або 2058 бел. руб. на працягу аднаго каляндарнага месяца па адной картцы.

Каб зняць суму, якая перавышае гэты ліміт, можна звярнуцца ў касу банка з дакументам, які сведчыць асобу.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!