Цяпер дзякуючы крэдыту Беларусбанка «Дом для аўто» лёгка і проста можна набыць машына-месца або гараж.
У сучасных умовах пошук зручнага і надзейнага парковачнага месца з’яўляецца сапраўднай праблемай. Таму Беларусбанк распрацаваў гібкі і даступны крэдытны прадукт «Дом для Аўто», які дапаможа вырашыць пытанне з паркоўкай і забяспечыць надзейнае захоўванне транспартнага сродку.
Асноўныя перавагі крэдыту:
- выдаецца на тэрмін да 12 гадоў. Працэнтная стаўка на сёння складае 17,5% (стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка + 8 п. п.);
- памер крэдыту да 100% кошту гаража або машынамесца (але не больш за 50 тысяч рублёў);
- у сукупны даход для афармлення крэдыту можна ўключыць даходы блізкіх сваякоў.
Падаць заяўку на крэдыт можна ў любым Іпатэчным офісе Беларусбанка.
— У год добраўпарадкавання наш банк працягвае радаваць грамадзян карыснымі прадуктамі і паслугамі і пры гэтым максімальна закрываць іх патрэбы. Думаю, для многіх жыхароў асабліва буйных гарадоў пытанне камфортнага і бяспечнага захоўвання аўтамабіля вельмі актуальнае. Давайце паспрабуем яго вырашыць разам! Гэта стане нашым агульным укладам у добраўпарадкаванне прасторы гарадскіх двароў і вуліц, — лічыць намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна.
Больш падрабязна пра новы прадукт па спасылцы.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы