Навіны банка і прэс-рэлізы
15.01.2025

З новага года картка «Магніт» становіцца больш прывабнай

З 15 студзеня па картцы «Магніт» будуць дзейнічаць новыя ўмовы, а таксама спецыяльная прапанова для новых кліентаў: заключыць дагавор па 30.06.2025 будзе максімальна выгадна.

Новыя прывабныя ўмовы карткі:

  • да 10 бел. руб. зніжаны памер узнагароджання за абслугоўванне пры афармленні ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання: Інтэрнэт-банкінгу, дадатку M-Belarusbank, на сайце банка або па нумары 147;
  • змянілася форма выплаты ўзнагароджання за карыстанне карткай са штогадовай на штомесячную (2 рублі);
  • сума безнаяўных аперацый у АГС, пры дасягненні якіх штомесячнае ўзнагароджанне за абслугоўванне карткі не спаганяецца, зніжана да 300 рублёў у месяц.

Сярод іншых змяненняў у частцы афармлення карткі «Магніт»:

  • цяпер дагавор авердрафтнага крэдыту будзе заключацца на 5 гадоў;
  • тэрміны дзеяння грэйс-перыяду па праграме Blue карткі «Магніт RGB» складуць ад 1 да 4 месяцаў у залежнасці ад сумы пакупкі. У гэты перыяд стаўка за карыстанне авердрафтным крэдытам складзе 0,0001% гадавых:

Сума пакупкі ў АГС (рублёў)

Тэрмін прадастаўлення грэйс-перыяду (месяцаў)

да 150,00

1

150,01–300,00

2

300,01–450,00

3

звыш 450,01

4

Акрамя таго, з 15.01.2025 па 30.06.2025 будзе дзейнічаць спецыяльная прапанова:

  • для ўсіх кліентаў, якія аформілі ў гэты перыяд картку «Магніт», грэйс-перыяд павялічыцца да 60 дзён;
  • спецыяльны памер узнагароджання за абслугоўванне карткі «Магніт»* пры афармленні ва ўстанове банка складзе 10 рублёў у момант афармлення і 2 рублі штомесячна пры не дасягненні безнаяўнага абароту за разлікі ў АГС на суму 300 рублёў.

* Прапанова даступна для трымальнікаў дзеючай карты растэрміноўкі, якія аформілі заяву аб закрыцці рахунку ў перыяд з 01.03.2024 па 30.06.2025.

Даведайцеся больш пра картку Магніт тут або па тэлефоне кантакт-цэнтра 147.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!