Для тых, хто пераўтварае свой бізнес праз ліквідацыю ІП і рэгістрацыю юрыдычнай асобы, Беларусбанк падаўжае акцыю «Трансфармацыя» яшчэ на тры месяцы — па 31 сакавіка ўключна.
Акцыя праводзіцца для кліентаў — юрыдычных асоб, якія адпавядаюць адразу тром пералічаным крытэрыям:
- заснавальнікам або ўдзельнікам (з доляй удзелу ў статутным фондзе 50% і больш) кліента з’яўляецца фізічная асоба, звесткі аб якой у якасці індывідуальнага прадпрымальніка змяшчаюцца ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР). Звяртаем увагу, што ІП павінен быць дзеючым або спыніўшым дзейнасць не больш, чым за шэсць месяцаў да даты адкрыцця ў банку рахунку ў беларускіх рублях;
- кліент не пазней за шэсць месяцаў з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі юрасобы ўпершыню адкрывае рахунак у банку, а раней не выкарыстоўваў у працы прадукты або паслугі банка;
- кліент падключае рахунак да пакета паслуг «Сапраўдная падтрымка».
Удзельнікі акцыі змогуць карыстацца пакетам паслуг за 1 капейку ў месяц практычна паўгода: у месяц падключэння плюс наступныя пяць каляндарных месяцаў.
Падрабязнасці акцыі шукайце тут.