Паважаныя кліенты!
Каманда Беларусбанка сардэчна віншуе вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Мы ўдзячны, што вы былі побач у адыходзячым годзе, давяраючы нам рашэнне сваіх фінансавых пытанняў. Шчыра рады, што нашы сэрвісы і прадукты дапамагалі вам дасягаць пастаўленых мэт і здзяйсняць мары. Кожны дзень мы ўпарта працавалі над тым, каб нашы паслугі станавіліся больш якаснымі, карыснымі і тэхналагічнымі для вас. У новым годзе абяцаем працягваць у тым жа духу, толькі ў 2025 разоў лепш!
Дзякуй, што выбралі наш банк у гэтым годзе. Цэнім гэта і вельмі даражым вашым меркаваннем, уважліва прыслухоўваючыся да яго. Толькі так мы можам дынамічна развівацца, расці над сабой і ўпэўнена глядзець у будучыню. Пад бой курантаў мы загадаем сваё самае запаветнае жаданне — каб вы, нашы цудоўныя кліенты, заставаліся з намі доўгія гады. Спадзяёмся, яно абавязкова здзейсніцца!
Моцнага здароўя вам і вашым дарагім людзям, дабрабыту, поспехаў, цяпла, гармоніі і чараўніцтва!
Каманда Беларусбанка