Паважаныя кліенты!
ААТ «ААБ Беларусбанк» віншуе Вас
з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!
Інфармуем Вас аб змяненнях у працы падраздзяленняў банка і асаблівасцях у ажыццяўленні аперацый у перыяд з 31.12.2024 па 02.01.2025 у сувязі з правядзеннем рэгламентных работ
31.12.2024 з 00:00 да 00:00 02.01.2025 будуць недаступны:
- у інфакіёсках – папаўненне рахункаў фізічных асоб;
- у М-банкінгу – пералічэнне на ўкладны (бягучы, базавы, разліковы) рахунак іншай фізічнай асобы.
31.12.2024 з 19:00 да 24:00 аперацыі па пагашэнні крэдытнай запазычанасці (аплата крэдытаў) не будуць ажыццяўляцца ў падраздзяленнях банка. У каналах ДБА, у т.л. ва ўстройствах самаабслугоўвання – без абмежаванняў.
31.12.2024 з 19:00 – 01.01.2025 да 24:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных, бягучых, базавых, разліковых рахунках, у т.л. доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі – ва ўсіх каналах абслугоўвання, у т.л. у каналах ДБА і АІС «Разлік» (АРІП).
Іншыя аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ў тэрмінальным абсталяванні і ўстройствах самаабслугоўвання, а таксама з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскай плацежнай карткі ў каналах ДБА (М-банкінг, інтэрнэт-банкінг) ажыццяўляюцца без абмежаванняў.
Праца пунктаў продажу:
- 31.12.2024 – падраздзяленні банка працуюць па скарочаным рэжыме працы.
- 01.01.2025-02.01.2025 – выхадныя дні, будуць працаваць асобныя падраздзяленні банка.
Падрабязная інфармацыя аб працы падраздзяленняў банка размешчана ў раздзеле «Аддзяленні банка» на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк».
Жадаем Вам прыемных святаў і просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі.