Навіны банка і прэс-рэлізы
20.12.2024

Банк інфармуе аб змяненні парадку ажыццяўлення асобных аперацый з наяўнымі грашовымі сродкамі

З 20.12.2024 унесены змяненні ў парадак зняцця наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак (далей – карткі), эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі, а таксама ўнясення неідэнтыфікаванымі фізічнымі асобамі наяўных грашовых сродкаў для папаўнення бягучых рахункаў (далей – рахункі) фізічных асоб.

У банкаматах па картках, выпушчаных банкамі-нерэзідэнтамі, устанаўліваецца абмежаванне на зняцце наяўных грашовых сродкаў у суме, якая не перавышае 995 беларускіх рублёў на працягу аднаго каляндарнага месяца па адной картцы. Для зняцця наяўных грашовых сродкаў звыш названай сумы можна звярнуцца ў касу банка з дакументам, які сведчыць асобу.

Унясенне наяўных грашовых сродкаў праз банкаматы, інфакіёскі для папаўнення рахункаў фізічных асоб, у тым ліку з дапамогай сістэмы АРІП, магчыма толькі з выкарыстаннем карткі, якая прадугледжвае ідэнтыфікацыю яе трымальніка. Ажыццявіць названую аперацыю можна ў касах банка пры выкарыстанні карткі, а таксама пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!