Беларусбанк прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ганаравання пераможцаў і прызёраў 15-га Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. Цырымонія прайшла ў Мінску і сабрала распрацоўшчыкаў з розных сфер: IT, адукацыі, аховы здароўя, прамысловасці, арганізацый рэальнага сектару.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, БРСМ, Беларускага інавацыйнага фонду.
Мэта конкурсу — актывізацыя інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі, стымуляванне рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічанне ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыя вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.
У цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прынялі ўдзел дырэктар ЦБП №510 Вадзім Мозаў і начальнік упраўлення па рабоце з малым і сярэднім бізнесам дэпартамента карпаратыўнага бізнесу Сяргей Жук.
Развіццё прадпрымальніцтва з’яўляецца стратэгічнай задачай Беларусбанка. Пастаянна ўдасканальваючы лінейку прадуктаў і паслуг, банк заўсёды гатовы падтрымаць ініцыятывы і праекты, даць неабходную падтрымку і рэсурсы, у індывідуальным парадку падабраць прадукты для бізнесу.