Навіны банка і прэс-рэлізы
16.12.2024

Комікс пра супергерояў фінансавай граматнасці з’явіўся на сайце Беларусбанка

На афіцыйным сайце Беларусбанка ў раздзеле «Урокі для малышоў» рубрыкі «Азбука фінансавай граматнасці» з’явіўся комікс «Школа супергерояў фінансавай граматнасці». Выданне, прызначанае для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, распрацавана і выдадзена па заказе Нацыянальнага банка Беларусі.

01

Разам з героямі комікса — першаклашкамі Ванем і Соняй, іх дзядулем і ручным драконам Цмокам — юныя чытачы стануць удзельнікамі цікавых гісторый і змогуць разабрацца ў розных фінансавых сітуацыях. Інфармацыя, выкладзена ў простай і даступнай форме, дапаможа навучыцца аналізаваць даходы і выдаткі, планаваць фінансы, пазнаёміць з асновамі зберажэння, інвесціравання і запазычання грошай, сфарміруе разуменне, як не стаць ахвярай фінансавых махляроў.

02

Праваднікамі на шляху да фінансавай граматнасці для дзяцей стануць Прафесар Улік, здольная за секунды скласці асабісты фінансавы план для дасягнення любой мэты, Майстар Сбермэн, чыя суперсіла — зберагаць і інвесціраваць, Місіс Карысны Крэдыт, якая растлумачыць, як разумна браць у доўг, завуч Капітан Адказнасць і Агент Антызлыдзень разам з сабакам Пратэктарам, гатовы абараніць ад зламыснікаў.

03

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы