У Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджання нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». Самых паспяховых прадстаўнікоў бізнес-супольнасці ў Беларусі вызначаюць ужо амаль 30 гадоў. З 500 заяўленых для ўдзелу ў ліку найлепшых апынуліся толькі 34. Узнагароды ў намінацыі «Паспяховы старт» пераможцам уручыў намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Дзмітрый Грышчанкоў.
Для найбуйнейшага банка краіны ўсебаковае садзейнічанне развіццю малога і сярэдняга бізнесу, у тым ліку яго інвестыцыйнаму і інавацыйнаму складальнікам, — уклад у эканоміку і важны аспект стратэгіі развіцця. Для гэтага ў Беларусбанку і яго холдынгу створаны ўсе ўмовы для ўзаемавыгаднага і плённага супрацоўніцтва на любой стадыі росту бізнесу: ад першых крокаў да выхаду на замежныя рынкі.
Дарэчы, 75% кліенцкай базы банка — малое і сярэдняе прадпрымальніцтва. На падтрымку гэтага сегменту толькі з пачатку 2024 года накіравана 5,5 млрд рублёў. Асаблівая ўвага — бізнесу ў рэгіёнах. Для гэтага ў Беларусбанка таксама ёсць спецыяльная прапанова — «Падтрымка рэгіянальнага бізнесу». З пачатку года ёй скарысталіся больш за 600 прадпрыемстваў на суму каля 150 млн рублёў.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы