Навіны банка і прэс-рэлізы
25.11.2024

З «Ізі-картай» ад Беларусбанка ваш вольны час стане камфортным і выгадным

image001

З набліжэннем навагодніх і калядных святаў беларусы поўныя чакання чарады вясёлых выхадных і незабыўных момантаў з блізкімі. А што можа быць лепш за зімовыя канікулы для дзяцей? Цудоўны час для таго, каб скласці свой ІЗІ-план: адправіцца на займальную экскурсію, атрымаць асалоду ад прагляду фільма або ўтульна пасядзець з сябрамі ў кафэ, частуючыся духмянымі круасанамі з імбірнай гарбатай. А для аматараў актыўнага адпачынку – згуляць у боўлінг ці більярд!

Галоўны банк краіны паклапаціўся пра тое, каб, бавячы час з блізкімі лёгка і бесклапотна, вы атрымлівалі прыемныя перавагі ў выглядзе мані-бэка. Для гэтага скарыстайцеся яркай прапановай Беларусбанка — аформіце «Ізі-карту» і зрабіце яе вашым верным спадарожнікам у свеце  займальных забаў  і фінансавых магчымасцей. Расказваем пра карту больш падрабязна.

«Ізі-карта» ад Беларусбанка — гэта міжнародная картка Белкарт-Прэміум, якая з’яўляецца зручным плацежным інструментам як у Беларусі, так і ў Расіі, а таксама некаторых краінах блізкага замежжа. Яна стане выдатным памочнікам, калі вы плануеце наведаць сяброў і блізкіх за межамі краіны ў зімнія святы.

З «Ізі-картай» усё проста і зручна. Яна выдаецца на тэрмін 5 гадоў і можа быць аформлена як да новага, так і да ўжо дзеючага рахунку.

Праводзьце час лёгка і эканомце на забавах

З «Ізі-картай» ад Беларусбанка вы можаце вяртаць 2% ад кошту плацяжоў, зробленых у катэгорыі «Вольны час і забавы». Гэтая катэгорыя ахоплівае мноства напрамкаў, уключаючы:

  • кафэ, рэстараны (уключаючы паслугу па дастаўцы ежы), фастфуд і іншыя месцы грамадскага харчавання;
  • бары і дыскатэкі;
  • кінатэатры і білетныя аператары;
  • музычныя гурты, аркестры і іншыя забаўляльныя паслугі;
  • більярд і боўлінг;
  • турыстычныя славутасці і выставы.

Кожны ваш вечар або выхадны можа стаць не толькі прыемным, але і выгадным.

Здымайце наяўныя грошы без камісіі

З «Ізі-картай» вы можаце здымаць наяўныя грошы без камісіі:

  • у банкаматах Беларусбанка і Белаграпрамбанка незалежна ад сумы;
  • у банкаматах іншых банкаў-рэзідэнтаў пры ўмове зняцця да 200 беларускіх рублёў у месяц.

Гэта забяспечвае вам фінансавую гібкасць і зручнасць у любых сітуацыях.

Папаўняйце «Ізі-карту» без камісіі

Вы можаце лёгка папоўніць сваю «Ізі-карту» без дадатковых выдаткаў. Пераводзьце сродкі на карту з картак Беларусбанка і іншых банкаў-рэзідэнтаў без камісіі праз дыстанцыйныя каналы абслугоўвання, такія як:

  • інфакіёск;
  • сістэма «Інтэрнэт-банкінг»;
  • М-банкінг (уключаючы паслугу «Аўтааплата»);
  • банкамат;
  • карпаратыўны сайт.

Акрамя таго, можна папоўніць карту наяўнымі грашамі ў інфакіёсках банка, абсталяваных функцыяй прыёму наяўных грашовых сродкаў (cash-in).

Паключайце апавяшчэнні аб аперацыях бясплатна

Не прапусціце магчымасць кантраляваць свае фінансы з дапамогай апавяшчэнняў аб аперацыях з карткай. Падключыце гэту функцыю ў дадатку M-Belarusbank (пакет «Поўны») без спагнання ўзнагароджання і будзьце заўсёды ў курсе сваіх выдаткаў.

Прымнажайце свае зберажэнні

Трымальнікі «Ізі-карты» могуць скарыстацца прывабнымі ўмовамі па ўкладах. Адкрыйце адзыўны і/або безадзыўны анлайн-дэпазіт «Правільны выбар анлайн» у беларускіх рублях на тэрмін 3 або 6 месяцаў з павышанай працэнтнай стаўкай. Гэта выдатны спосаб павялічыць свае накапленні.

Артымлівайце мані-бэк да 3%

З дапамогай «Ізі-карты» вы можаце атрымліваць мані-бэк да 3% пры ажыццяўленні пакупак у магазінах-партнёрах Беларусбанка. Поўны спіс партнёраў даступны на сайце банка. Не прапусціце шанс эканоміць на сваіх пакупках.

Выйграйце з Белкарт 30 000 рублёў

Пры разліку «Ізі-картай» у вас ёсць магчымасць выйграць галоўны прыз — 30 000 рублёў у рэкламнай гульні «Сусвет прызоў ад Белкарт», а таксама мноства іншых прызоў: разумныя гадзіннікі, планшэты, робаты-пыласосы, ноўтбукі і смартфоны.

Больш падрабязна аб умовах удзелу ў рэкламнай гульні тут.

Карыстайцеся ўсімі перавагамі банкаўскага прадукту і з віртуальнай карткай Белкарт-Прэміум «Ізі-карта».

Падрабязна пра карту тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!