Навіны банка і прэс-рэлізы
11.11.2024

Высадзілі 16 000 хвойных на 8 га па ўсёй краіне. Беларусбанк падвёў вынікі ўдзелу ў рэспубліканскай акцыі

11

З 12 кастрычніка па 12 лістапада ў Беларусі праходзіць Рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё». Галоўная яе мэта – аднаўленне бураломных участкаў лесу і тэрыторый, пашкоджаных ліпеньскім ураганам.

Да важнай дзяржаўнай ініцыятывы падключылася шматтысячная каманда Беларусбанка. На працягу месяца калектывы 23 устаноў найбуйнейшага банка краіны ад Полацка да Пружан аднаўлялі лесанасаджэнні ў рэгіёнах, якія пацярпелі больш за іншыя. За гэты час:

  • больш за трыста прадстаўнікоў калектыву і грамадскіх арганізацый Беларусбанка ўнеслі свой уклад у азеляненне краіны;
  • больш за 16 000 саджанцаў маладых елак і соснаў было высаджана ў розных рэгіёнах;
  • пры ўдзеле работнікаў банка адноўлена каля 8 га лесанасаджэнняў.

12131415

Удзел у падобных экалагічных ініцыятывах — важны складальнік ESG-філасофіі банка. Ужо па шматгадовай традыцыі вясной калектыў банка прыводзіць у парадак месцы, дзе растуць рэдкія расліны, высаджвае алеі, азеляняючы свае гарады. У скарбонку «зялёных» акцый цяпер дадалося і аднаўленне лесу.

16

17

18

19

20