У ходзе нядаўняй прэс-канферэнцыі, прысвечанай тэме жыллёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь і дзяржпадтрымкі крэдытавання жылля, дырэктар дэпартамента крэдытавання насельніцтва Віктар Агееў агучыў ключавыя лічбы, якія характарызуюць уклад банка ў вырашэнне жыллёвага пытання насельніцтва. На рынку крэдытавання жылля з дзяржпадтрымкай Беларусбанк прадстаўлены тры дзесяцігоддзі.
— За гэты час больш за паўмільёна нашых крэдытаатрымальнікаў з дапамогай дзяржпраграм палепшылі жыллёвыя ўмовы, з іх 120 тысяч – гэта шматдзетныя сем’і, — адзначыў Віктар Аляксандравіч.
Пры прадуктыўным удзеле банка рэалізуюцца Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 13 ад 06.01.2012 і № 240 ад 04.07.2017. І калі ў выпадку з першым Указам Беларусбанк — адзіны банк, які рэалізуе яго з пункту гледжання ўзаемадзеяння з крэдытаатрымальнікам, пры фінансаванні будаўніцтва жылля з субсідаваннем згодна з Указам № 240 паслугі па крэдытаванні аказваюць і іншыя банкі краіны.
— Аднак тое, што 80% грамадзян, якія падпадаюць пад крэдытаванне з адрасным субсідаваннем, звяртаюцца менавіта ў Беларусбанк, сведчыць пра многае, і ў першую чаргу пра высокі давер, — адзначыў Віктар Агееў.
— У сваёй дзейнасці банк не абмяжоўваецца толькі рэалізацыяй дзяржаўных праграм і прапануе кліентам камерцыйныя крэдыты. Доля на гэтым рынку ў 75% гаворыць аб запатрабаванасці і актуальнасці нашых прапаноў. Яны карыстаюцца попытам, у тым ліку ў грамадзян, якім неабходны дадатковы аб’ём фінансавання, ва ўмовах, калі для аплаты кошту жылля не хапіла сумы, належнай у рамках ільготнага крэдыту.
Акрамя таго, больш за два гады банк прапануе крэдыт «Іпатэка Экспрэс», які ўжо стаў флагманскім. Гэта класічная іпатэка, калі грамадзянін можа скарыстацца крэдытам на набыццё гатовага жылля. Пры гэтым забеспячэннем па гэтым крэдыце з’яўляецца толькі залог набываемага жылога памяшкання.
— Прадукт карыстаецца вялікай папулярнасцю, — удакладніў Віктар Аляксандравіч. — У лютым мы зрабілі яго яшчэ больш прывабным, устанавіўшы паніжаную стаўку для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На сёння па прадукце «Іпатэка Экспрэс» такім грамадзянам выдадзена 600 мільёнаў рублёў, каля 400 мільёнаў рублёў прадастаўлена з пачатку года грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — агучыў ўражлівыя лічбы дырэктар дэпартамента крэдытавання насельніцтва.
Таксама банк прапануе кліентам іпатэчныя крэдыты ў рамках партнёрскіх праграм з забудоўшчыкамі. Сёння гэта 59 партнёраў па ўсёй краіне. За год у рамках такога супрацоўніцтва выдадзена крэдытаў на 240 мільёнаў рублёў.
З 2006 года Беларусбанк з’яўляецца адзіным на рынку, хто рэалізуе ўласную сістэму будаўнічых зберажэнняў. З пачатку года па прадукце выдадзена ўжо каля 80 мільёнаў рублёў.
Больш падрабязна пра крэдыты на нерухомасць ад Беларусбанка па спасылцы.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы