Навіны банка і прэс-рэлізы
29.10.2024

Беларусбанк накіраваў на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу больш за 5 млрд рублёў

Найбуйнейшы банк краіны за 9 месяцаў бягучага года накіраваў на крэдытаванне ініцыятыў малога і сярэдняга бізнесу больш за 5 млрд рублёў. Падобныя аб’ёмы падтрымкі дазваляюць Беларусбанку стабільна займаць лідзіруючыя пазіцыі на рынку крэдытавання гэтага сектара эканомікі.

Праграма падтрымкі суб’ектаў МСБ функцыянуе дзевяць гадоў. Сёння для прадстаўнікоў бізнесу Беларусбанк прапануе крэдытныя прадукты на мэты бягучай, інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці па стаўцы ад 6,5 % гадавых.

Развітая інфраструктура банка, даступнасць паслуг ва ўсіх рэгіёнах краіны, прадастаўленне крэдытаў на ўсіх стадыях развіцця прадпрыемстваў дазваляюць Беларусбанку комплексна і з індывідуальным падыходам аказваць падтрымку сваім карпаратыўным кліентам і заставацца лідарам на рынку.

1

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!