Навіны банка і прэс-рэлізы
22.10.2024

Беларусбанк традыцыйна выступіў партнёрам форуму «Млын поспеху»

image001

Магілёў з 17 па 18 кастрычніка прымаў удзельнікаў XV Міжнароднага эканамічнага форуму «Млын поспеху». Яго наведалі каля 1500 чалавек.

Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі бізнесу дзяржаў-членаў ШАС, афіцыйныя замежныя дэлегацыі, прадстаўнікі буйных кампаній, малога і сярэдняга бізнесу, аб’яднанняў прадпрымальніцтва, абласных і рэспубліканскіх органаў улады, дыпламатычнага корпусу.

Беларусбанк выступіў не толькі партнёрам бізнес-мерапрыемства, але і актыўна прасоўваў свае паслугі для бізнесу ў якасці экспанента.

image002

image003

image004

Праграма мерапрыемства атрымалася насычанай і прадуктыўнай: пленарнае пасяджэнне па імпартазамяшчэнні з удзелам дэлегацый з дзяржаў-членаў ШАС, выстава экспартна-арыентаваных прадпрыемстваў, прыём ад імя старшыні Магілёўскага аблвыканкама, наведванне прадпрыемстваў, В2В-перамовы.

image005

image006

Праведзены секцыі па тэмах: «Ррэгіянальная кааперацыя прамысловасці на прыкладзе рэгіёнаў з дзяржаў – членаў ШАС», «Фінансавая і транспартная лагістыка. Новыя рашэнні», у сферы турызму — « Магілёўшчына запрашае», бізнес-сустрэча «Электронны гандаль – інструмент прасоўвання экспарту», «Фінансавая падтрымка суб’ектаў гаспадарання. Нефінансавыя сэрвісы для бізнесу».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!