Навіны банка і прэс-рэлізы
15.10.2024

Страхоўку «Абарона фінансаў і здароўя» цяпер можна аформіць анлайн

Каб заключыць дагавор добраахвотнага камбінаванага страхавання рызык уладальнікаў рахункаў «Абарона фінансаў і здароўя», ужо не трэба выходзіць з дому: з 15 кастрычніка кліенты Беларусбанка могуць зрабіць гэта ў сістэме Інтэрнэт-банкінг. Раней паслуга была даступна толькі ў аддзяленнях банка пры атрыманні плацежнай карткі або адкрыцці ці пераафармленні базавага рахунку.

Страхоўка «Абарона фінансаў і здароўя» дазволіць:

  • набыць упэўненасць і фінансавую абарону пры неправамерным спісанні грашовых сродкаў з рахунку, адкрытага ў любым банку Беларусі;
  • пакрыць выдаткі на перавыпуск картак у выпадку іх страты;
  • пакрыць выдаткі (у тым ліку судовыя), звязаныя з незаконным афармленнем крэдыту ў любым банку Беларусі;
  • пакрыць страты ў выпадку крадзяжу мабільнага ўстройства, дакументаў і ключоў, а таксама звязаныя з крадзяжом або пашкоджаннем тавару, аплачанага з дапамогай карткі;
  • атрымаць кампенсацыю ў выпадку прычынення шкоды жыццю або здароўю.

Пры страхавым узносе 40 рублёў у год страхавая сума складзе 15 000 рублёў.

Страхавы ўзнос у год, BYN

40 рублёў

Страхавая сума па дагаворы страхавання, BYN

15 000 рублёў

У тым ліку:

Па рызыцы прычынення шкоды жыццю і здароўю ў выніку няшчаснага выпадку

5 000 рублёў

Па рызыках страты карты, спісання грашовых сродкаў з рахунку, крадзяжу наяўных грошай, крадзяжу ключоў/ дакументаў / мабільнага ўстройства, незаконныя афармленні крэдыту

10 000 рублёў

* Ліміт адказнасці (максімальна магчымы памер выплат) па рызыцы самастойнага пераводу грашовых сродкаў у выніку махлярскіх дзеянняў (п. 3. 4. 7 Правіл)

1 000 рублёў

* Ліміт адказнасці (максімальна магчымы памер выплат) па рызыцы крадзяжу мабільнага ўстройства (п.3.4.3 Правіл)

1 000 рублёў

Больш падрабязна даведацца аб умовах страхоўкі «Абарона фінансаў і здароўя» і яе анлайн-афармленні можна тут або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!