З 14 кастрычніка ў сістэме Інтэрнэт-банкінг Беларусбанка з’явілася магчымасць аформіць карту для атрымання пенсіі Клуба «Аксаміт» пры адкрыцці базавага рахунку.
Афармленне карты ў рэжыме анлайн даступна кліентам банка як пенсіённага ўзросту (цяпер гэта 58 гадоў для жанчын і 63 гады для мужчын), так і тым, каму засталося не больш за тры месяцы да яго дасягнення. Праграма ў аўтаматычным рэжыме праверыць, колькі гадоў жадаючаму атрымаць карту.
Звяртаем увагу: калі ў кліента ёсць права стаць уладальнікам карткі Клуба «Аксаміт» да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, напрыклад, маецца пасведчанне інваліда, яму неабходна звярнуцца ў любое аддзяленне банка.
Клуб «Аксаміт» — унікальная прапанова, у якую ўключана не толькі карта для атрымання пенсіі, але і выгадныя ўмовы па іншых прадуктах і паслугах банка.
Так, да канца года ўсім трымальнікам пенсіённых карт «Аксаміт» даступны максімальны мані-бэк (да 5%) у аптэках, магазінах тканіны, нітак, рукадзелля і шыцця, а таксама ў заамагазінах, цырульнях і салонах прыгажосці.
Калі расплачвацца картай «Аксаміт» у кніжных і кветкавых магазінах, у магазінах сувеніраў і падарункаў, за праезд у чыгуначным транспарце і аўтобусах, набываць пуцёўкі ў санаторый, білеты на выставы і канцэрты, вернецца да 3% ад сумы пакупак. Гарантаваны і мані-бэк у 1% на ўсе аперацыі ў АРІП праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Акрамя таго, без камісіі ў банкаматах беларускіх банкаў цяпер можна зняць не 200, а 1000 беларускіх рублёў у месяц. Пры гэтым па-ранейшаму захоўваецца магчымасць зняцця наяўных грошай у банкаматах Беларусбанка і Белаграпрамбанка без абмежаванняў.
Аб усіх перавагах карт Клуба «Аксаміт» можна пачытаць тут.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы