Дарагія мамы!
Каманда Беларусбанка шчыра віншуе кожную з вас са святам любові і пяшчоты – Днём маці!
На вас ускладзена асаблівая місія – выхаваць Чалавека. Доўгімі бяссоннымі начамі, напоўненымі клопатамі днямі вы ахоўваеце, падтрымліваеце, дзяліцеся мудрымі парадамі, усяляеце веру і напаўняеце гэты свет сэнсам. А яшчэ – радуеце сваімі шчырымі ўсмешкамі і самымі смачнымі пірагамі, грэеце вязанымі світарамі і добрымі пажаданнямі.
Няхай увага, ласка і цяпло вяртаюцца ў сто разоў! Будзьце шчаслівыя і каханыя, усміхайцеся як можна часцей з нагоды і без.
Міру, разумення, узаемнасці, лёгкасці і гармоніі!