Падрыхтавалі для вас асенні выпуск карпаратыўнага часопіса, у якім пагаворым пры звычку да накаплення і чаму пачаць адкладваць на нябедную старасць лепш сёння. Падкажам, як зрабіць інтэр’ер стыльным разам з крэдытам «На родныя тавары».
А яшчэ разбяромся ў некалькіх махлярскіх схемах, разнастайнасці рахункаў, навучымся здымаць грошы на касе магазіна і здзейснім фотапрагулку па Магілёве.
У гэтым выпуску пакінулі крыху месца для ўспамінаў пра лета. Для каманды банка яно прайшло пад знакам ESG. Матэрыял пра вялікі футбол і дзяцей з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, заплыў праз Мінскае мора і забег у купальскую ноч таксама шукайце на старонках часопіса. Там жа будуць каардынаты месца, дзе лета не заканчваецца. Спойлер – ляцець не трэба, дастаткова праехаць некалькі гадзін на машыне.
І наша любімая рубрыка – «Сэрвісы ў тварах». У гэты раз вы пазнаёміцеся з Ягорам Мабіцінам, Андрэем Інтэрнэт-Банкавічам і Алінай Пераводзінай-Патэлефонавай. А заадно даведаецеся, дзе жывуць гэтыя героі, чым захапляюцца і якімі фінансавымі звычкамі валодаюць.
Дарэчы, калі ўбачыце часопіс на століку ў нашым аддзяленні – не саромейцеся, забірайце з сабой! Таму што мы яго робім для вас. І з любоўю.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы